Беларуская нацыянальная тэлекамунікацыйная кампанія «Белтэлекам» паведаміла аб паспяховым завяршэнні тэставання сеткі 5G у Беларусі.
Новую тэхналогію выпрабавалі ў дзвюх тэставых зонах: у індустрыяльным парку «Вялікі камень» і ў Капыльскім раёне, дзе РУП «Белтэлекам» упершыню ў СНД тэсціраваў сетку 5G у дыяпазоне частот 700 Мгц. Тэхналогія павінна дапамагчы ліквідаваць лічбавую няроўнасць паміж гарадской і сельскай мясцовасцю.
Генеральны дырэктар «Белтэлекам» Юрый Петручэня спадзяецца, што новая тэхналогія дапаможа развіваць інтэрнэт рэчаў, беспілотны транспарт, канцэпцыю «разумных гарадоў» і зацікавіць шырокае кола насельніцтва, якое будзе актыўна карыстацца магчымасцямі 5G.
Тэхналогія 5G ужо выкарыстоўваецца ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» для тэставання рашэнняў для беспілотнага транспарту і разумных скрыжаванняў. Дзякуючы модулю відэааналітыкі і відэакамеры сістэма можа распазнаваць пешаходаў і кіраваць святлафорам.Прэс-рэліз