Лічбавая трансфармацыя ў фокусе ўвагі на Мінскай міжнароднай канферэнцыі

  • Дата: 02/12/19
  • Падзяліцца:

На міжнароднай канферэнцыі ў Мінску 21 лістапада больш за 200 удзельнікаў даведаліся аб праекце EaPConnect, які фінансуецца ЕС, і аб Беларускай навукова-адукацыйнай сетцы BASNET .

Канферэнцыя RINTI 2019 была арганізавана Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) па тэме «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі».

Ключавымі тэмамі канферэнцыі сёлета сталі:

  • аналіз праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • асноўныя напрамкі і тэхналогіі лічбавай трансфармацыі — электронны ўрад, лічбавая эканоміка, электронная камерцыя і лагістыка, электроннае навучанне, электронная ахова здароўя, электронныя бібліятэкі, алічбоўка культурнай спадчыны;
  • распрацоўка новых падыходаў да стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь;
  • стварэнне і ўкараненне сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі, карпаратыўных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм для навукова-тэхнічных бібліятэк, сістэм інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай навукова-тэхнічнай дзейнасці;
  • інфармацыйнае забеспячэнне навукі і адукацыі на аснове сучасных інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, арганізацыя адзінай навукова-інфармацыйнай прасторы.

Сетка BASNET прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі канферэнцыі і прадставіла свае паслугі і працу ў рамках праекта EaPConnect на выставе RINTI 2019. У працы канферэнцыі і выставы прынялі ўдзел вучоныя і спецыялісты з Беларусі, Украіны, Азербайджана і Расіі.

Праект EaPConnect накіраваны на стварэнне рэгіянальнай навукова-адукацыйнай сеткі ў краінах Усходняга партнёрства ЕС — Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Агульная мэта заключаецца ў скарачэнні лічбавага разрыву, паляпшэнні ўнутрырэгіянальных сувязей і садзейнічанні ўдзелу мясцовых навукоўцаў, студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічных колаў у глабальным навукова-адукацыйным супрацоўніцтве.

Прэс-рэліз


Навіны

Паглядзець усё