25 чэрвеня прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у Арменіі пры падтрымцы і фінансаванні Еўрапейскага саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business арганізуе вэбінар па лічбавай трансфармацыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Лічбавая трансфармацыя МСП – гэта працэс, у выніку якога арганізацыі ці кампаніі рэарганізуюць свае стратэгіі і метады працы, каб пры дапамозе лічбавізацыі аперацый і эфектыўнага ўкаранення новых тэхналогій атрымаць большую выгаду.
Гэтая тэма набывае ключавое значэнне падчас крызісу, выказанага пандэміяй COVID19, які яшчэ больш яскрава выявіў неадкладную патрэбу ў актывізацыі працэсу лічбавай трансфармацыі бізнесу.
Мерапрыемства ставіць перад сабой наступныя мэты:
- прадстаўленне галоўных пераваг лічбавай трансфармацыі для прыватнага сектара,
- павышэнне інфармаванасці наконт лічбавай трансфармацыі МСП, яе асноўных працэсах і аб тым, якую карысць яна прыносіць МСП,
- прадстаўленне Праграмы лічбавай трансфармацыі ў Арменіі: галоўныя мерапрыемствы і вынікі ўсебаковага комплекснага даследавання,
- пачынанне дыялогу з ключавымі зацікаўленымі бакамі аб магчымасцях распрацоўкі дадзенай тэмы ў Арменіі і за яе межамі.
Вэбінар правядзе эксперт па інавацыях высокага ўзроўню і будаўнік прадпрымальніцкіх экасістэм, член Акселератара Еўрапейскага савета па інавацыях пры Еўрапейскай камісіі Хесус Лазана і мясцовы эксперт па інавацыях і прадпрымальніцтву Арусяк Худавердзян.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы. Працоўная мова мерапрыемства – англійская.
Дата правядзення: 25 чэрвеня, час: 17:00 (па ерэванскім часе, GMT+4)
Зарэгістравацца зараз https://bit.ly/EBRD_Digit