Украінскі кластарны тыдзень, які пройдзе з 26 па 28 красавіка, – гэта анлайн-канферэнцыя прамысловых і высокатэхналагічных кластараў краін УП і Усходняй Еўропы, мэтай якой з’яўляецца наладжванне трывалых партнёрскіх адносін паміж кластарамі і іх членамі.
Праграма ўключае прэзентацыі экспертаў, панэльныя дыскусіі і бізнес-сустрэчы для патэнцыяльных партнёраў. Асноўныя тэмы канферэнцыі датычацца лічбавізацыі прамысловых МСП.
Да ўдзелу запрашаюцца прамысловыя і высокатэхналагічныя кластары (каардынатары кластараў і іх члены з Украіны, іншых краін УП і Усходняй Еўропы), прадстаўнікі дзяржаў і іншыя асобы, якія вызначаюць палітыку на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях: арганізацыі падтрымкі бізнесу, агенцтвы па развіцці і інавацыях, навуковыя і адукацыйныя ўстановы.
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы ініцыятывы EU4Business.Поўная інфармацыя і рэгістрацыя