Трохдзённая адкрытая анлайн-канферэнцыя, якая пройдзе з 20 па 22 красавіка, стане заключным мерапрыемствам праграм «Лічбавыя тэхналогіі і рашэнні для забеспячэння функцыянальнай сумяшчальнасці для дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і грамадзян» (ISA²) Еўрапейскага механізма ўзаемадзеяння (CEF).
Сумесна з дзяржавамі-членамі гэтыя праграмы дапамаглі распрацаваць набор трансгранічных дзяржаўных паслуг для грамадзян, прадаставілі кампаніям бясплатныя функцыянальна сумяшчальныя рашэнні і наладзілі сувязі паміж разнастайнымі арганізацыямі з розных сфер. Адкрытая канферэнцыя DigitALL азнаменуе наступны крок на шляху да лічбавай будучыні Еўропы.
На гэтай віртуальнай канферэнцыі прагучаць натхняльныя прамовы спікераў, якія будуць прадстаўляць разнастайныя еўрапейскія і міжнародныя арганізацыі, дзяржавы-члены і галіны. Мерапрыемства будзе прысвечанае вывучэнню поспехаў, дасягнутых у працэсе лічбавай трансфармацыі дзяржаўных паслуг у ЕС, і азнаменуе пачатак новай праграмы «Лічбавая Еўропа».
Падчас гэтага трохдзённага мерапрыемства ў вас будзе ўнікальная магчымасць стаць слухачамі і ўдзельнікамі абмеркаванняў, прысвечаных, апрача іншага, інавацыям, урадавым тэхналогіям, функцыянальнай сумяшчальнасці, адкрытаму праграмнаму забеспячэнню, «разумным гарадам», даверу і бяспецы. Вы даведаецеся пра прыярытэтныя напрамкі палітыкі, набыты вопыт і пра іншыя натхняльныя рэчы, паразважаеце пра спосабы ўкаранення лічбавых рашэнняў і зразумееце, як лепш арганізаваць сумесную працу, каб лічбавая будучыня ў Еўропе нарэшце настала.
Сярод тэм будуць наступныя:
- Як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць Еўропе справіцца з наступствамі пандэміі
- eInvoicing для ўсіх: паглыбцеся ў новую праграму «Лічбавая Еўропа» і пазнаёмцеся з гісторыямі поспеху з CEF!
- Кампетэнцыі для лічбавай трансфармацыі дзяржаўнага сектара
- Важнасць прасоўвання лічбавых навыкаў у дзяржаўным сектары
- Якой будзе будучыня Рэгламенту eIDAS?
- Еўрапейскія цэнтры лічбавых інавацый: якая ад іх карысць для дзяржаў-членаў?