CyberEast – Меры барацьбы з кіберзлачыннасцю, накіраваныя на ўзмацненне кіберустойлівасці ў рэгіёне Усходняга партнёрства

Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна
  • Перыяд: 2019-2022
  • Унёсак ЕС: 7 млн еўра

Праграма, якая ажыццяўляецца Саветам Еўропы, будзе садзейнічаць павышэнню кіберустойлівасці, ўдасканаленню крымінальна-прававых мер Усходніх краін-партнёраў і будзе будавацца на двух ключавых блоках.  Па-першае, на распрацоўцы тэхнічных механізмаў і механізмаў супрацоўніцтва для ўмацавання кіберустойлівасці і лепшай падрыхтаванасці да кібератак, а па-другое, на ўкараненні эфектыўнай базы для барацьбы з кіберзлачыннасцю.  

Мэты

Мэта праграмы – павысіць кіберустойлівасць, а таксама эфектыўнасць крымінальнага правасуддзя ва Усходніх краінах-партнёрах, каб лепей процістаяць кіберпагрозам і ўзмацніць меры бяспекі ў цэлым.   

Дзейнасць

Праект прадугледжвае наступныя мерапрыемствы

Кібербяспека

  • Умацаванне нацыянальнага кіравання кібербяспекай і прававой базы ў краінах УП, у тым ліку праз:
    Умацаванне патэнцыялу.
    – Падтрымку ў дзейнасці па ўнясенні змен у заканадаўчую базу або па яе распрацоўцы.
    – Навучанне і настаўніцтва, прысвечаныя барацьбе з кіберпагрозамі, правам чалавека, гарантыям аховы даных і механізмам кантролю.
    – Супрацоўніцтва з прыватнымі пастаўшчыкамі паслуг.
    – Пашырэнне інфармаванасці ў грамадстве
  • Узмацненне аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры ў краінах УП, у тым ліку праз:
    Тэхнічную падтрымку крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры дзяржавы.
    – Садзейнічанне распрацоўцы планаў дзеянняў і працэсаў для абароны крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры.
    – Тэхнічную падтрымку і навучанне для распрацоўкі сістэм аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры. 
  • Павышэнне аператыўнага патэнцыялу кіравання інцыдэнтамі, звязанымі з кібербяспекай, у краінах УП, у тым ліку праз:
    – Арганізацыю сумесных нарад па пытаннях кіравання кіберінцыдэнтамі, тэарэтычных вучэнняў і тыпавых аперацый для імітацыі сітуацый кібератак.
    – Сумесныя кібераперацыі і расследаванні
    – Падтрымку міжведамаснага і транснацыянальнага супрацоўніцтва ў выпадках рэальных кіберінцыдэнтаў.
    – Падтрымку і кансалідацыю існых рэгіянальных сетак. 

Кіберзлачыннасць

  • Нарматыўна-прававыя базы, а таксама забеспячэнне выканання Будапешцкай канвенцыі, у тым ліку праз:
    – Кантраляванне выканання кожнай з краін Будапешцкай канвенцыі аб кіберзлачыннасці.
    – Уклад у распрацоўку/мадэрнізацыю стратэгій і планаў дзеянняў для барацьбы з кіберзлачыннасцю.
    – Падрыхтоўку дакладаў аб тэндэнцыях і пагрозах у галіне кібербяспекі і кіберзлачыннасці па краінах і рэгіёне ў цэлым.
    – Рэгіянальныя і дзяржаўныя сустрэчы  прадстаўнікоў органаў крымінальнага правасуддзя і дырэктыўных органаў для вызначэння ключавых праблем.
  • Умацаванне патэнцыялу судовых і праваахоўных органаў і міжведамаснага супрацоўніцтва, у тым ліку праз:
    – Ацэнку арганізацыйнай сістэмы, патэнцыялу, кампетэнцый, патрэб у навучанні, а таксама прабелаў у міжведамасным супрацоўніцтве і магчымасцей для фармавання аддзелаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю ў рэгіёне.
    – Уклад у мадэрнізацыю і/або распрацоўку планаў навучання для аддзелаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю.
    – Навучанне, сімуляцыйныя практыкаванні і імітацыю судовых пасяджэнняў для расследаванняў кіберзлачынстваў і правядзенне лічбавай судовай экспертызы.
    – Распрацоўку ўзгодненых працэдур складання справаздач аб кіберзлачынствах/інцыдэнтах і абмену данымі паміж Групамі рэагавання на інцыдэнты інфармацыйнай бяспекі (ГРІІБ) і органамі крымінальнага правасуддзя.  
  • Павышэнне эфектыўнасці міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях крымінальнага правасуддзя, барацьбы з кіберзлачыннасцю і электронных доказаў, а таксама даверу ў гэтых сферах, у прыватнасці паміж пастаўшчыкамі паслуг і праваахоўнымі органамі, у тым ліку праз:
    – Распрацоўку кіраўніцтваў для запытаў аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, звязаных з кіберзлачыннасцю і ў якіх ужываюцца электронныя доказы.
    – Семінары, трэнінгі і сімуляцыі выпадкаў з практыкі для ўдасканалення арганізацыі кругласутачных даведачных цэнтраў і паляпшэння навыкаў і кампетэнцый іх супрацоўнікаў.
    – Трэнінгі для супрацоўнікаў аддзелаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю і пракуратур з мэтай навучання карыстанню шаблонамі для міжнародных запытаў аб захаванні даных і абаненцкай інфармацыі.
    – Практыкаванні па імітацыі сітуацый з практыкі, якія развіваюць навыкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю.