EU4Digital: Усталяванне сувязей паміж навукова-адукацыйнымі супольнасцямі (EaPConnect)

Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна
  • Перыяд: 2020-2025
  • Унёсак ЕС: €10 млн.

EaPConnect (2020-2025 – 10 млн еўра) імкнецца аб’яднаць навукова-адукацыйныя супольнасці з ЕС і Усходніх краін-партнёраў і скараціць лічбавы разрыў. Праект пашырыць сеткавую інфраструктуру для развіцця навуковага абмену паміж краінамі, прапануе новыя паслугі для ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай сферы, умацуе нацыянальныя навукова-адукацыйныя сеткі (ННАС) у навукова-адукацыйных экасістэмах, а таксама накопіць веды, навыкі і вопыт сумеснай працы, дзякуючы мерапрыемствам, трэнінгам і іншым ініцыятывам.  

Цяперашняя фаза праекта абапіраецца на дасягненні першай праграмы EaPConnect (2015-2020 – 13 млн еўра).

Мэты

  • Пашырэнне сеткавай інфраструктуры і паслуг у навукова-адукацыйнай сферы, а таксама іх распаўсюджванне на краіны УП з адначасовым скарачэннем лічбавага разрыву. 
  • Павышэнне ўстойлівасці падключэння да міжнароднай сеткі, а таксама да дзяржаўных навукова-адукацыйных сетак, каб мець магчымасць працягваць падтрымліваць свае дзяржаўныя навукова-адукацыйныя экасістэмы і лічбавы парадак дня пасля заканчэння праекта. 
  • Развіццё сувязей з іншымі еўрапейскімі інфраструктурамі і ініцыятывамі. 
  • Садзейнічанне супрацоўніцтву даследчыкаў і выкладчыкаў з краін УП з іх замежнымі калегамі, каб яны ўдзельнічалі ў еўрапейскіх ініцыятывах і праектах нараўне з іншымі навукова-адукацыйнымі супольнасцямі з Еўропы.

Дзейнасць

  • Набыццё і прадастаўленне сеткавай інфраструктуры з высокай прапускной здольнасцю для навукова-адукацыйных мэт, а таксама забеспячэнне яе лагічнага аб’яднання з агульнаеўрапейскай сеткай GÉANT.
  • Прадастаўленне апрача сеткі GÉANT іншых паслуг, накіраваных на задавальненне патрэбнасцей навукова-адукацыйных супольнасцей у доступе да рэсурсаў і да сумеснай працы анлайн.  
  • Забеспячэнне доступу да трэнінгаў, семінараў і ментарскіх праграм для накаплення ведаў і карысных знаёмстваў, якія садзейнічаюць устойлівасці партнёраў-бенефіцыяраў і іх здольнасці дасягаць мэт праекта. 
  • Арганізацыя канферэнцый, распаўсюджванне інфармацыі сярод супольнасцей карыстальнікаў, а таксама іншая дзейнасць для павышэння інфармаванасці аб праекце, яго партнёрах, дасягненнях і перавагах сярод зацікаўленых бакоў, а таксама для наладжвання абмену ведамі і ўсталявання сувязей паміж людзьмі. 

https://www.eapconnect.eu

https://www.facebook.com/EaPConnectProject 

https://twitter.com/eapconnect_news


Навіны

Паглядзець усё

Падзеі

Няма наступных мерапрыемстваў

Паглядзець усё