
Галоўная / Даведайцеся пра EU4Digital / Праекты / Праекты EU4Digital / Лічбавая стратэгія ЕС
Лічбавая стратэгія ЕС
У той час, калі інтэрнэт і лічбавыя тэхналогіі мяняюць наш свет, Еўропа, прыстасаваная да лічбавай эпохі, з’яўляецца адным з шасці палітычных прыярытэтаў Еўрапейскай камісіі.
У сакавіку 2021 года Камісія прапанавала стратэгію Лічбавага дзесяцігоддзя. Гэта палітычная праграма, што абапіраецца на Лічбавы компас – 2030, уяўляе сабой план па ажыццяўленні лічбавай трансфармацыі эканомікі і грамадства ЕС.
Лічбавы компас накіраваны на стварэнне лічбавай экасістэмы, дзе грамадзяне надзелены паўнамоцтвамі, а бізнес квітнее дзякуючы лічбаваму патэнцыялу. «Компас» указвае на чатыры асноўныя напрамкі: лічбавыя навыкі, надзейная і эфектыўная лічбавая інфраструктура, лічбавая трансфармацыя бізнесу і лічбавізацыя дзяржаўных паслуг.
Гэта палітычная праграма адпавядае нормам і стандартам ЕС па ўмацаванні лічбавага суверэнітэту, у той час як бюджэтныя інвестыцыі дазволяць закласці трывалы падмурак для Еўрапейскага лічбавага дзесяцігоддзя.
Праграма прадугледжвае ўзмоцненую працу, пачатую ў папярэдняе дзесяцігоддзе, каб паскорыць лічбавую трансфармацыю Еўропы, абапіраючыся на прагрэс у забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання Адзінага лічбавага рынку.
Стратэгія Адзінага лічбавага рынку ЕС падрыхтавала глебу для больш дасканальнай лічбавай гарманізацыі паміж дзяржавамі-членамі ЕС. Запушчаная ў 2015 годзе, гэта стратэгія накіравана на садзейнічанне эканамічнаму росту, з’яўленню новых працоўных месцаў, развіццю канкурэнцыі, інавацый і павелічэнню інвестыцый у ЕС і заснавана на трох элементах:
- Доступ: пашырэнне доступу спажывальнікаў і прадпрыемстваў да лічбавых тавараў і паслуг у Еўропе;
- Асяроддзе: стварэнне зручных умоў і роўных магчымасцей для росквіту лічбавых сетак і інавацыйных паслуг;
- Эканоміка і грамадства: як мага больш эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу росту лічбавай эканомікі.
Паколькі лічбавая сфера з’яўляецца прыярытэтам ЕС, яна таксама з’яўляецца прыярытэтам для яго стратэгічных партнёраў на шляху да ўдасканаленага і больш гарманізаванага лічбавага асяроддзя. Палітычныя мэты Усходняга партнёрства (УП) пасля 2020 года ўключаюць мэтанакіраваныя меры па развіцці Адзінага лічбавага рынку: інвестыцыі ў канкурэнтныя і інавацыйныя эканомікі, у людзей і грамадствы ведаў, у бяспеку і кіберустойлівасць, а таксама ў лічбавую трансфармацыю.
Пашырэнне пераваг Адзінага лічбавага рынку на Усходнія краіны-партнёры – гэта важная задача праекта EU4Digital.