EU4Digital: Cybersecurity East

Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна
  • Перыяд: 2019-2022
  • Унёсак ЕС: 3 121 600 еўра

Праект накіраваны на далейшае набліжэнне ўзроўню асноватворных элементаў кібербяспекі Усходніх краін-партнёраў да еўрапейскага і бярэ пад увагу розную ступень прасоўвання ў дадзеным напрамку сярод краін-партнёраў. 

Мэты

Мэтай праекта з’яўляецца распрацоўка тэхнічных механізмаў і механізмаў супрацоўніцтва для ўзмацнення кібербяспекі і лепшай падрыхтаванасці да кібератак у адпаведнасці са стандартамі ЕС.

Дзейнасць

Праект прадугледжвае наступныя мерапрыемствы:

Кібербяспека

  • Умацаванне нацыянальнага кіравання кібербяспекай і прававой базы ў краінах УП, у тым ліку праз:
    – Падтрымку ў дзейнасці па ўнясенні змен у заканадаўчую базу або па яе распрацоўцы.
    – Навучанне і настаўніцтва, прысвечаныя барацьбе з кіберпагрозамі, правам чалавека, гарантыям аховы даных і механізмам кантролю.
    – Супрацоўніцтва з прыватнымі пастаўшчыкамі паслуг.
    – Пашырэнне інфармаванасці ў грамадстве.
  • Узмацненне аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры ў краінах УП, у тым ліку праз:
    – Тэхнічную падтрымку крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры дзяржавы.
    – Садзейнічанне распрацоўцы планаў дзеянняў і працэсаў для абароны крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры.
    – Тэхнічную падтрымку і навучанне для распрацоўкі сістэм аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры.
  • Павышэнне аператыўнага патэнцыялу кіравання інцыдэнтамі, звязанымі з кібербяспекай, у краінах УП, у тым ліку праз:
    – Арганізацыю сумесных нарад па пытаннях кіравання кіберінцыдэнтамі, тэарэтычных вучэнняў і тыпавых аперацый для імітацыі сітуацый кібератак.
    – Сумесныя кібераперацыі і расследаванні.
    – Падтрымку міжведамаснага і транснацыянальнага супрацоўніцтва ў выпадках рэальных кіберінцыдэнтаў.
    – Падтрымку і кансалідацыю існых рэгіянальных сетак.