Праект EU4Digital

Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна
  • Перыяд: 2019-2022
  • Унёсак ЕС: €11 млн.

Праект скіраваны на пашырэнне пераваг адзінага лічбавага рынку Еўрапейскага саюза на краіны Усходняга партнёрства і падтрымку ўсходніх краін-партнёраў у дзейнасці па зніжэнні тарыфаў на роўмінг, развіцці высакахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымулявання эканомікі і пашырэння сферы электронных паслуг, гарманізацыі лічбавага рэгулявання ў розных сферах дзейнасці: ад лагістыкі да аховы здароўя, будавання кібербяспекі, развіцця навыкаў і стварэння новых працоўных месцаў у лічбавай індустрыі.

Мэты

Агульная мэта праекта заключаецца ў ліквідацыі існуючых перашкод і бар’ераў для агульнаеўрапейскіх анлайн-паслуг для грамадзян, дзяржаўных органаў і бізнесу, у тым ліку шляхам гарманізацыі лічбавага асяроддзя ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.

Дзейнасць

Праект накіроўвае падтрымку на шэсць ключавых тэматычных блокаў:

Нормы тэлекамунікацыйнага сектара

Праект падтрымлівае намаганні па стварэнні агульнай прасторы роўмінгу паміж краінамі Усходняга партнёрства да 2020 года, умацаванні незалежнасці нацыянальных тэлекамунікацыйных рэгулятараў і распрацоўцы скаардынаваных стратэгій размеркавання спектра частот. Прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Распрацоўка і ўкараненне адзінага падыходу да цэнаўтварэння на роўмінг у рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Умацаванне арганізацыйнай і фінансавай незалежнасці нацыянальных тэлекамунікацыйных рэгулятараў.
  • Падтрымка скаардынаванага падыходу да вызвалення частаты 700 МГц у шасці ўсходніх краінах-партнёрах.

Давер і бяспека

EU4Digital падтрымлівае развіццё паслуг па забеспячэнні надзейнасці ў лічбавай эканоміцы і кібербяспекі для павышэння ўстойлівасці крытычна важнай інфраструктуры, што з’яўляецца падмуркам для магчымасці рэалізацыі трансмежных электронных паслуг у рэгіёне Усходняга партнёрства. Прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальнай дарожнай карты і нацыянальных планаў дзеянняў па ўзаемным прызнанні электроннай ідэнтыфікацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Пілотны трансмежны электронны подпіс у рэгіёне.
  • Распрацоўка рэгіянальных рамак для трансмежных электронных паслуг
  • Распрацоўка стандартнага набору кіруючых прынцыпаў па кібербяспецы для рэгіёна Усходняга партнёрства.

Электронны гандаль

Праект падтрымлівае спрашчэнне і гарманізацыю працэдур гандлю ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС шляхам укаранення агульных рамак для электроннай камерцыі, электроннай мытні і электроннай лагістыкі, працы ў накірунку забеспячэння лічбавых транспартных калідораў. Прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Пілатаванне трансмежных кампанентаў электроннага гандлю ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.
  • Садзейнічанне усталяванню кантактаў паміж зацікаўленымі ў электронным гандлі бакамі ў рэгіёне.
  • Пілатаванне сродкаў забеспячэння трансмежнай камерцыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.
  • Пілатаванне механізмаў абмену інфармацыяй паміж трансмежнымі мытнымі органамі.
  • Праца над пілотным праектам лічбавага мультымадальнага (марскога і сухапутнага) транспартнага калідора паміж Балтыйскім і Чорным морам.

Інавацыі ў сферы ІКТ

EU4Digital падтрымлівае рэформы і садзейнічанне развіццю даследаванняў у сферы ІКТ, стартапаў і інавацыйных экасістэм у рэгіёне Усходняга партнёрства, абапіраючыся на вопыт і перадавыя практыкі ЕС. Прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Падтрымка стварэння агульнай для краін УП заканадаўчай базы па інавацыях ІКТ.
  • Распрацоўка агульнага навучальнага пакета, прызначанага для дырэктыўных органаў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы ІКТ.
  • Садзейнічанне ўсталяванню кантактаў паміж удзельнікамі інавацыйнай экасістэмы.
  • Пашырэнне сетак і платформаў Start-up Europe з ахопам усіх шасці ўсходніх краін-партнёраў.
  • Правядзенне рэкламных кампаній.

Электронная ахова здароўя

Праект падтрымлівае распрацоўку гарманізаваных нацыянальных рамак электроннай аховы здароўя ў рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС. Прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Распрацоўка кіруючых прынцыпаў і стандартаў гарманізацыі электроннай аховы здароўя для рэгіёну Усходняга партнёрства.
  • Стварэнне трансмежнай платформы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Уключэнне рэгіёну ў адпаведныя праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС.

Лічбавыя навыкі

EU4Digital падтрымлівае рэалізацыю стратэгій лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства для стварэння нацыянальных аб’яднанняў прафесіяналаў у лічбавай сферы і рамак кампетэнцый для малога бізнеса. Прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

  • Вызначэнне метадалогіі вымярэння і прагназавання прабелаў у лічбавых навыках на нацыянальным узроўні.
  • Вызначэнне агульных рамак кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў.
  • Стварэнне нацыянальных аб’яднанняў прафесіяналаў.
  • Правядзенне навучальных семінараў і практыкумаў.
  • Правядзенне рэкламных кампаній у краінах-партнёрах.