Вырашэнне прыярытэтных задач у галіне Электроннай аховы здароўя: агляд выкананай працы, перадавога вопыту і мэт на семінары EU4Digital

  • Дата: 15/10/20
  • Падзяліцца:

Дасягненні і будучыя мэты напрамку дзейнасці «Электронная ахова здароўя» Праекта EU4Digital былі прадстаўлены падчас сустрэчы на высокім узроўні, якая адбылася 8 кастрычніка 2020 года ў рамках другой штогадовай Сустрэчы Кіруючага камітэта Ініцыятывы EU4Digital, якая прайшла з 5 па 9 кастрычніка.

Лідар каманды EU4Digital спадар Артурас Піліпоніс прыняў больш за 60 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў, членаў Прадстаўніцтваў і інстытутаў ЕС.

Прадстаўнікі плыні «Электронная ахова здароўя» паведамілі аб выкананай працы па некаторых напрамках дзейнасці, у тым ліку аб распрацоўцы кіраўніцтва па гарманізацыі і функцыянальнай сумяшчальнасці, аб запуску камунікацыйнага партала і платформы для супрацоўніцтва, аб  безупыннай падтрымцы і прагрэсе дзякуючы абмену перадавым вопытам у галіне Электроннай аховы ў рэгіёне і прыцягненні Усходніх краін-партнёраў да ўдзелу ў Еўрапейскім інавацыйным партнёрстве па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA). 

Падчас тэматычнага пасяджэння ўдзельнікі Праекта EU4Digital таксама абмеркавалі свае погляды на магчымыя паляпшэнні ў галіне Электроннай аховы здароўя пасля 2021 года, сярод каторых:

  • Агучванне стратэгій у галіне Электроннай аховы здароўя
    • Пілотны праект канцэпцыі прасторы даных у галіне Электроннай аховы здароўя/ даследаванне, накіраванае на вывучэнне выпадкаў COVID-19
    • Пілотны праект Электронных рэцэптаў паміж краінамі УП (2025)
    • Стварэнне даведачных сайтаў і ўмацаванне схем двухбаковых сувязей
    • Нарошчванне патэнцыялу абароны даных і кіберустойлівасці ў галіне Электроннай аховы здароўя.

Тэматычнае пасяджэнне завяршылася абмеркаваннем і сесіяй пытанняў і адказаў. Прадстаўніца Сеткі па Электроннай ахове здароўя з Грузіі спадарыня Эка Кубусідзэ падкрэсліла важнасць наяўнасці ў рэгіёне функцыянальна сумяшчальных з еўрапейскімі паслуг. Яна адзначыла, што краіны-партнёры маюць вопыт у галіне Электроннай аховы здароўя, якім яны жадаюць падзяліцца з ЕС. Было задана пытанне наконт таго, якія наступныя крокі неабходна зрабіць, каб дасягнуць трансгранічнай функцыянальнай сумяшчальнасці. Лідар каманды Праекта EU4Digital спадар Артурас Піліпоніс вызначыў тры галоўных наступных крокі  для краін-партнёраў:

  • Неабходнасць абрання праблемы трансгранічнай функцыянальнай сумяшчальнасці ў галіне Электроннай аховы здароўя ў якасці прыярытэтнай задачы;
    • Прыняцце стратэгій у галіне Электроннай аховы здароўя на дзяржаўным узроўні;
    • Запуск ініцыятыў і пілотных праектаў для дасягнення трансгранічнай функцыянальнай сумяшчальнасці паслуг у галіне Электроннай аховы здароўя паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.

Другая штогадовая Сустрэча Кіруючага камітэта EU4Digital была арганізавана Праектам EU4Digital у фармаце серыі віртуальных пасяджэнняў, на якіх быў зроблены агляд дасягнутых вынікаў у рамках праекта і адбылося абмеркаванне будучых прыярытэтных задач Усходняга партнёрства ў лічбавай галіне.


Навіны

Паглядзець усё