Е-кабінет для кожнага беларуса

  • Дата: 16/04/20
  • Падзяліцца:

Нацыянальны цэнтр электронных паслуг займаецца стварэннем асабістага электроннага кабінета для грамадзян Беларусі. Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады.

Е-кабінет будзе карыснай інтэрнэт-платформай, якая дазволіць грамадзянам Беларусі атрымліваць доступ да інфармацыі ААІС (агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы), а таксама выконваць адміністрацыйныя працэдуры анлайн на базе Адзінага партала электронных паслуг  – https://portal.gov.by.

Чакаецца, што е-кабінет пачне працаваць у бліжэйшым годзе.

Навіна

Навіны

Паглядзець усё