1. Што такое электронная ахова здароўя? Я не хачу, каб майго ўрача замяніла прыкладанне…
Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае электронную ахову здароўя проста як «выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) для аховы здароўя». Прафесіяналы ў галіне аховы здароўя канешне не могуць быць замененыя тэхналогіямі ў бліжэйшай будучыні, аднак выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій можа дапамагчы ўрачам у іх штодзённай працы.
Мэтай электроннай аховы здароўя з’яўляецца забеспячэнне доступу да інфармацыі аб здароўі пацыента ў неабходны час і ў адпаведным месцы, што такім чынам дазволіць забяспечыць безупыннасць і якасць медыцынскіх паслуг і атрыманне лепшых вынікаў.
Напрыклад, сістэмы электроннай аховы здароўя дазваляюць:
- медыцынскім супрацоўнікам сканцэнтраваць сваю ўвагу на пацыенце, а не на запаўненні формаў
- пацыентам скараціць час чакання дзякуючы анлайн-рэгістрацыі;
- фармацэўтам пацвердзіць рэцэпт і пазбавіцца ад лішняй працы з адміністратыўнымі дакументамі дзякуючы выкарыстанню сэрвісаў электронных рэцэптаў (эР).
Прасцей кажучы, электронная ахова здароўя прапануе новыя спосабы аказання медыцынскіх паслуг, што палягчае супрацоўніцтва паміж рознымі медыцынскімі ўстановамі і дазваляе абменьвацца важнай інфармацыяй і ўзаемадзейнічаць з пацыентамі ў новым фармаце.
У аснове гэтага ляжыць Электронная медыцынская картка (ЭМК), якая мае вялікае значэнне, таму што на ёй захоўваецца інфармацыя аб атрыманай медыцынскай дапамозе, а таксама дадзеныя розных медыцынскіх устаноў, што дазваляе кожнаму пацыенту мець адзіную ЭМК, даступную праз функцыянальна сумяшчальныя сэрвісы ЭМК.
Такім чынам, рашэнні ў галіне электроннай аховы здароўя з’яўляюцца вельмі карыснымі, таму што дазваляюць абменьвацца электроннымі дакументамі, што эканоміць час медыцынскіх работнікаў і пацыентаў, дапамагае пазбегнуць паўтарэння медыцынскіх працэдур дзякуючы магчымасці стварэння і захоўвання інфармацыі, а таксама абмену ёю. Магчымасць праводзіць аналіз даступных медыцынскіх дадзеных спрыяе інавацыям, звяртаючы ўвагу на будучыя праблемы, што дапамагае палітыцы па прафілактыцы захворванняў. Сістэма таксама павышае празрыстасць, таму што ўсе дадзеныя аб медыцынскіх працэдурах запісваюцца, і ажыццяўляецца кантроль бяспекі, каб гарантаваць выкананне адпаведных працэсаў.
2. Наколькі развітая электронная медыцына ў Еўрапейскім саюзе? Ці існуе вялікі разрыў паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства?
ЕС сутыкаецца з мноствам аднолькавых агульных праблем медыцыны, што і краіны Усходняга партнёрства, напрыклад, старэннем насельніцтва, якое выклікае такую ж неабходнасць аптымізацыі і мадэрнізацыі медыцынскіх паслуг. Еўрапейская камісія стварыла Адзіны лічбавы рынак у якасці аднаго са сваіх прыярытэтных напрамкаў дзейнасці, і лічбавыя медыцынскія паслугі з'яўляюцца часткай гэтай стратэгіі. ЕС ужо прыняў заканадаўчыя меры адносна медыцынскага абсталявання, абароны дадзеных, лічбавай ідэнтыфікацыі і інфармацыйнай бяспечнасці, што стварае вельмі добрае асяроддзе для паслуг электроннай аховы здароўя. Многія краіны ЕС хутка прынялі стратэгіі ў галіне электроннай аховы здароўя, што прывяло да палітычнай свядомасці і паскоранага і старанна спланаванага развіцця паслуг электроннай аховы здароўя, а краіны Усходняга партнёрства прасунуліся ў ажыццяўленні мноства індывідуальных, аднак менш скаардынаваных, праектаў у галіне электроннай аховы здароўя.
Акрамая таго, ЕС стандартызаваў вызначэнні паслуг электроннага рэцэпту і медыцынскага дасье пацыента, каб забяспечыць іх выкарыстанне ў тэставым рэжыме паміж краінамі-членамі. У ЕС зараз назіраецца тэндэнцыя руху да падрыхтоўкі інфраструктуры электроннай аховы здароўя да ініцыятыў, звязаных са штучным інтэлектам, геномнымі дадзенымі і персаналізаванай медыцынай.
3. Так што дакладна EU4Digital робіць у галіне электроннай аховы здароўя?
EU4Digital працуе над аналізам кіравання дадзенымі аб стане здароўя ў краінах Усходняга партнёрства і над распрацоўкай кіраўніцтва, каб магчымасці абмену і кіравання медыцынскай інфармацыяй адпавядалі перадавому вопыту ЕС і рэаліям жыцця ў краінах Усходняга партнёрства. У ідэале гэта значыць, што дадзеныя, якія адпавядаюць аднолькавым нормам, могуць быць выкарыстаныя рознымі арганізацыямі, зацікаўленымі бакамі і нават за мяжой, што вельмі важна для аказання больш якаснай дапамогі пацыентам, незалежна ад іх месцазнаходжання.
Адной з задач у галіне электроннай аховы здароўя, якімі займаецца EU4Digital, з’яўляецца стварэнне анлайн-платформы для супрацоўніцтва, якая дазволіць зацікаўленым бакам з краін Усходняга партнёрства абменьвацца перадавым вопытам сваіх краін у галіне электроннай аховы здароўя і супрацоўнічаць для далейшага развіцця. Мэтай з’яўляецца распаўсюджванне вядучых практык і стварэнне спецыяльнага месца, дзе можна знайсці інфармацыю па электроннай ахове здароўя, адукацыйныя матэрыялы, а таксама звязацца з галоўнымі экспертамі ў галіне.
Акрамя таго, EU4Digital імкнецца спрыяць удзелу краін Усходняга партнёрства ў ініцыятывах ЕС, каб садзейнічаць камунікацыі, інавацыям і прымяненню новых рашэнняў, асабліва тых, што датычацца даглядання старэйшага насельніцтва, уключаючы паслугі дыстанцыйнай медыцынскай кансультацыі, аналіз дадзеных для лепшай дыягностыкі, тэхналогіі «Разумнага дома», сацыяльныя праграмы і праграмы мерапрыемстваў.
EU4Digital таксама імкнецца спрыяць удзелу ўсходніх краін-партнёраў у Еўрапейскім партнёрстве па інавацыях у галіне актыўнай старасці і здаровага старэння (EIP on AHA), якое валодае архівам станоўчых практык, ужытых у краінах Еўропы, якія датычацца многіх задач, упамянутых вышэй.
4. Вы падкрэсліваеце, што функцыянальная сумяшчальнасць з’яўляецца прыярытэтнай задачай, але што гэта значыць: што гэта зменіць для мяне як для пацыента?
Функцыянальная сумяшчальнасць – гэта здольнасць розных сістэм, арганізацый ці краін абменьвацца медыцынскай інфармацыяй і разумна яе выкарыстоўваць. Гэта значыць, што ўдзельнікі павінны правільна разумець і тлумачыць атрыманую інфармацыю, што па сутнасці азначае выкарыстанне аднолькавых стандартаў і працэсаў для аказання электронных медыцынскіх паслуг.
Функцыянальная сумяшчальнасць мае асаблівае значэнне для медыцынскай сферы, так як гэтая галіна неаднародная і комплексная, у яе ўцягнуты разнастайныя дзеячы ад пастаўшчыкоў медыцынскіх паслуг да комплексных груп пацыентаў, якія наведваюць некалькі медыцынскіх устаноў і могуць быць зарэгістраваныя ў іх. Акрамя таго, так як нацыянальныя ўрады часта прэдастаўляюць цэлы шэраг дзяржаўных паслуг, кожная сістэма аховы здароўя часта складаецца са своеасаблівай сумесі прыватных і дзяржаўных паслуг, якія часта не вельмі добра ўзаемазвязаны. Медыцынская ўстанова можа прапаноўваць канкрэтны тып паслуг, і такім чынам яна мае справу з падгрупай пацыентаў і іх інфармацыяй, што патрабуе добра распрацаванай функцыянальнай сумяшчальнасці паміж рознымі установамі, каб абменьвацца агульнай інфармацыяй аб пацыенце. У міжнародным і еўрапейскім медыцынскім супольніцтве існуюць іншыя праблемы, у выніку якіх супрацоўніцтву перашкаджае розніца ў тэрміналогіі, якая выкарыстоўваецца ў галіне электроннай аховы здароўя, і рознае тлумачэнне адных і тых жа паняццяў, што не дазваляе развіваць эфектыўнае трансгранічнае супрацоўніцтва.
Адсутнасць функцыянальнай сумяшчальнасці вядзе да разнастайных праблем, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, калі спрабуюць атрымаць доступ да медыцынскіх паслуг у розных установах і краінах. Таму развіццё функцыянальнай сумяшчальнасці дапаможа паправіць здароўе кожнага грамадзяніна ў краінах Усходняга партнёрства. Наша ідэя складаецца ў тым, што праз 10 гадоў, калі пацыенту з краіны А патрэбна неадкладная медыцынская дапамога ў краіне Б, медыцынскія ўстановы будуць мець імгненны доступ да інфармацыі аб індывідуальнай непераноснасці ці алергіі на лекі ў пацыента. Гэта агульная інфармацыя аб стане здароўя мае вельмі важнае значэнне пры прыняцці жыццёва важных рашэнняў, характэрных для медыцынскай сферы.
5. Што такое платформа для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя? Хто зможа ёю карыстацца і якім чынам?
Платформа для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя – гэта новы канал для рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж экспертамі ў дадзенай галіне ў краінах Усходняга партнёрства. Нават калі платформа не будзе даступная для шырокай публікі, яна будзе служыць месцам, дзе прафесіяналы з усходніх краін-партнёраў змогуць працаваць разам, каб аб’яднаць намаганні ў распрацоўцы агульнага кіраўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя і ў будучыні таксама і паслуг. Гэта платформа будзе спрыяць развіццю міжнароднай электроннай аховы здароўя і ініцыятывам па гарманізацыі ў рэгіёне.
Платформа будзе змяшчаць такія функцыі, як кіраванне календаром сустрэч, вядзенне праектаў, планаванне і іншыя. Для яе стварэння будзе выкарыстоўвацца форма партала з воблачным сховішчам дакументаў і інструментамі для сумеснай працы, а таксама бяскодавым стварэннем старонкі ў межах асобных валасцей карыстальніка для розных груп.
Гэта платформа будзе спрыяць абмену ведамі паміж экспертамі ў працэсе ажыццяўлення ініцыятыў у іх краінах. Гэта дазволіць паскорыць распрацоўку і правядзенне рэформаў у рэгіёне, дзякуючы засяроджванню ўвагі на прыкладах лепшай дзейнасці і магчымасці пазбегнуць памылак, зробленых суседнімі краінамі.
6. У якіх ініцыятывах ЕС могуць прыняць удзел краіны Усходняга партнёрства? Аб якіх праграмах ідзе размова?
Усходнія краіны-партнёры заклікаюцца да ўдзелу ў Еўрапейскім партнёрстве па інавацыях у галіне актыўнай старасці і здаровага старэння (EIP on AHA), якое кіруецца Еўрапейскай камісіяй. Праграма мае шмат узроўняў для ўзаемадзеяння, ад прагляду інфармацыйных артыкулаў аб інавацыях у галіне электроннай аховы здароўя да наведвання мерапрыемстваў і больш актыўных роляў, як, напрыклад, удзел у праграмах ініцыятыўных груп і інфармацыйных сайтах.
Удзел у партнёрстве EIP on AHA спрыяе абмену інфармацыяй і ўсталяванню дзелавых сувязей. Гэта значыць, што, напрыклад, член праграмы інфармацыйных сайтаў зможа атрымаць інфармацыю аб рашэнні, выкарыстаным краінай-членам ЕС, і праз праграму прымяніць гэтае рашэнне ў сваім рэгіёне ці наадварот.
Так як існуе шмат узроўняў для ўдзелу, далучыцца зможа кожны, ад простых грамадзян да арганізацый, у тым ліку дзяржаўных устаноў, прыватных кампаній, даследчых устаноў і сацыяльных арганізацый.
7. Як сістэмы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне будуць выглядаць праз пяць гадоў? Як гэтаму дапаможа EU4Digital?
Сістэму электроннай аховы здароўя будучыні можна ўявіць як сістэму з неразрыўнай мабільнасцю пацыентаў ад адной медыцынскай установы да другой, з адной краіны ў другую, а таксама з безупыннасцю аказання медыцынскіх паслуг і прыняццем рашэнняў на аснове існуючай інфармацыі для дасягнення лепшых вынікаў лячэння. Трансгранічная інфраструктура электроннай аховы здароўя дазволіць кожнаму грамадзяніну, які вандруе за мяжу, атрымліваць прапісаныя лякарствы ў мясцовых аптэках. Магчымасць падзяліцца медыцынскімі дасье пацыентаў дапаможа ўрачам зразумець медыцынскую гісторыю і пазбегнуць памылак пры прапісванні лякарстваў. Акрамя таго, рост папулярнасці індустрыі медыцынскага турызму дасць грамадзянам магчымасць атрымліваць больш якасную медыцынскую дапамогу і скараціць яе кошт.
Каманда па электроннай ахове здароўя EU4Digital імкнецца распрацаваць стандарты і кіраванні для падтрымкі развіцця трансгранічных медыцынскіх паслуг у ўсходніх краінах-партнёрах, што магчыма толькі па дасягненні агульнага разумення і садзейнічання. Каб гэтага дамагчыся, каманда правяла аналіз цяперашняга становішча электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства і вызначыла задачы і прыярытэтныя напрамкі развіцця для кожнай краіны. Набор інструкцый будзе служыць асновай для ажыццяўлення ў рэгіёне такіх трансгранічных паслуг, як электронны рэцэпт і медыцынскае дасье пацыента.
Мы вызначылі чатыры напрамкі развіцця ў рэгіёне, якія, на наш погляд, з’яўляюцца галоўнымі перадумовамі для далейшай дзейнасці і станоўчых змяненняў у галіне электроннай аховы здароўя ў будучыні:
- Вызначэнне ўсебаковай і дзейснай стратэгіі ў галіне электроннай медыцыны.
- Стварэнне жыццяздольнай мадэлі фінансавання і дзейнасці.
- Распрацоўка і практычнае прымяненне метадаў кіравання электроннай медыцынай.
- Развіццё структуры электроннай медыцыны і кіраванне ёю.