1. Зразумела, што электронныя навыкі надзвычайна каштоўныя ў сучасным свеце, аднак наколькі рэгіён адстае ад краін Еўрапейскага саюза?
Самая вялікая перашкода на шляху эфектыўнага выкарыстання ІКТ – гэта нястача лічбавых навыкаў. Лічбавыя навыкі з’яўляюцца галоўнымі паскаральнікамі паспяховай лічбавай трансфармацыі, таму што яны адначасова дазваляюць грамадзянам граць актыўную ролю ў лічбавым грамадстве і спрыяюць эканамічнаму росту, дзякуючы перайманню новых тэхналогій. У той час, калі попыт на лічбавыя навыкі працягвае расці, прапанаванне часта не паспявае за ім.
Згодна з Дакладам «Будучыня прафесій» 2018 года, большасць кіраўнікоў кампаній ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці лічаць недахоп навыкаў працоўнай сілы адной з галоўных перашкод на шляху паспяховага пераймання новых тэхналогій.Паводле дакладу, больш за палову працоўнай сілы ва ўсходнееўрапейскіх і цэнтральнаазіяцкіх краінах мае патрэбу ў перападрыхтоўцы.
2. Зразумела, што неабходна правесці вялікую работу: што робіць EU4Digital, каб дапамагчы краінам-партнёрам пераадолець разрыў?
Першы крок на шляху ліквідацыі разрыву ў лічбавых навыках – гэта сістэма мер, якая спрыяе каардынаваным намаганням па дасягненні інфармаванасці і аказанні падтрымкі ў справе пашырэння лічбавых навыкаў і павелічэння колькасці працоўных месцаў. З 2014 года рух у напрамку лічбавай эканомікі і грамадства назіраецца ў кожнай краіне ЕС, згодна з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI) і Індэксам лічбавых навыкаў (DSI). Аднак даследаванне Гарманізацыі лічбавых рынкаў у краінах Усходняга партнёрства, у рамках якога быў праведзены аналіз падрыхтаванасці лічбавых рынкаў у рэгіёне Усходняга суседства для гарманізацыі і інтэграцыі з Адзіным лічбавым рынкам ЕС, выявіла адсутнасць сістэматычнага вымярэння разрыву ў лічбавых навыках у рэгіёне.
Праект EU4Digital будзе спрыяць ажыццяўленню вымярэння лічбавых навыкаў пры дапамозе агульнай метадалогіі, распрацаванай у адпаведнасці з нормамі ЕС, для рэгіёна Усходняга партнёрства.
Стварэнне нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах ва Усходніх краінах-партнёрах і ўключэнне рэгіёна ў Еўрапейскую вялікую кааліцыю па лічбавых працоўных месцах будуць спрыяць каардынацыі ініцыятыў, якія датычацца лічбавых навыкаў, павышэнню інфармаванасці і перайманню перадавога вопыту і абмену ім. На сённяшні дзень нацыянальныя кааліцыі былі створаныя ў трох краінах-партнёрах – у Арменіі (2017), ва Украіне (2019) і ў Азербайджане (2020), а ў Малдове і Грузіі яны павінны з’явіцца ў бліжэйшы час.
Праект EU4Digital падтрымлівае стварэнне нацыянальных кааліцый ва Усходніх краінах-партнёрах.
Нарэшце развіццё лічбавых навыкаў сярод супрацоўнікаў мікрапрадпрыемстваў і МСП мае жыццёва важнае значэнне. МСП з’яўляюцца ключавымі для эканомік у рэгіёне, складаючы 99% усіх прадпрыемстваў, нават калі яны прадстаўляюць толькі 57% занятасці ў прыватным сектары. У ЕС наадварот МСП з’яўляюцца значным рухавіком занятасці (85% новых працоўных месцаў ствараецца МСП). Каб выкарыстаць увесь свой патэнцыял, прадпрыемлівым і хутка растучым МСП ва Усходніх краінах-партнёрах будзе неабходна мець шматлікія паглыбленыя кампетэнцыі, сярод якіх інструменты і аналітыка вялікіх дадзеных, воблачныя вылічэнні і візуалізацыя, дызайн і распрацоўка мабільных дадаткаў, вэб-распрацоўка і інструменты, ІТ-архітэктура і навыкі бяспекі.
Праект EU4Digital будзе спрыяць удасканальванню лічбавых навыкаў на МСП, дзякуючы распрацоўцы агульнай Базы лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў у рэгіёне Усходняга суседства на аснове Баз лічбавых кампетэнцый ЕС.
3. Вымяраць навыкі – гэта вельмі добра, аднак ці дапаможа гэта справіцца з іх нястачай на практыцы?
EU4Digital распрацаваў агульную метадалогію для вымярэння і параўнальнага аналізу разрыву ў лічбавых навыках, якая зробіць магчымымі заснаванае на дадзеных накіраванне дзейнасці на вызначанае кола праблем і ацэнку ўплыву дзейнасці і стратэгічных мэт у галіне лічбавых навыкаў.
Даступнасць дадзеных грае важную ролю ў распрацоўцы стратэгій у галіне лічбавых навыкаў ва Усходніх краінах-партнёрах і ў іх гарманізацыі са стратэгіямі на еўрапейскім узроўні. Частка мерапрыемстваў у галіне электронных навыкаў накіравана на распрацоўку зразумелай і ёмістай метадалогіі для вымярэння разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах, якая будзе ўлічваць асаблівасці кожнай краіны і прыстасуе метадалагічны падыход у адпаведнасці з імі.
Гарманізаваны падыход да вымярэння лічбавых навыкаў дазваляе выявіць недахопы ў навыках, неадпаведнасці і прабелы, каб знайсці рашэнні гэтых праблем і вызначыць уплыў рэгіянальных і дзяржаўных ініцыятыў. Гарманізаванае вымярэнне дадзеных дае магчымасць параўнаць індывідуальны прагрэс у развіцці лічбавых навыкаў паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з краінамі ЕС.
Распрацоўка агульнай метадалогіі для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах дазволіць:
- Прыстасаваць стратэгіі развіцця на дзяржаўным узроўні да канкрэтных дадзеных, атрыманых у адпаведнасці з нормамі ЕС, і вызначыць пэўнае кола праблем і разрываў паміж прапанаваннем і попытам;
- Ужываць агульны падыход да збору дадзеных адносна лічбавых навыкаў, які дазволіць правесці параўнанне паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дапаможа ім знайсці супольныя рашэнні праблем, звязаных з лічбавымі навыкамі;
- Праводзіць сістэматычнае і рэгулярнае вымярэнне, якое паслужыць асновай для прадвызначэння будучых патрэбнасцей рынку працоўнай сілы ў тым, што датычыцца лічбавых навыкаў.
4. «Агульная база кампетэнцый» гучыць вельмі абстрактна… Што дакладна гэта азначае? Як дапамагае EU4Digital, і што гэта зменіць?
Лічбавыя кампетэнцыі граюць усё больш важную ролю ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці па меры таго, як мяжа паміж тым, што адносіцца да ІКТ, а што – не, усё больш размываецца. Прафесіяналы мікра-, малога і сярэдняга бізнесу часта выконваюць некалькі розных службовых і/ці міжгаліновых (гібрыдных) службовых абавязкаў, сярод якіх тыя, што патрабуюць разнастайных узроўняў лічбавых кампетэнцый.
База кампетэнцый садзейнічае вызначэнню кар’еры і адукацыйных шляхоў, службовых абавязкаў, патрэбнасцей у навучанні і яго вынікаў пры дапамозе агульнай рэкамендаванай мадэлі. Яна будзе служыць зразумелым дапаможнікам для любога МСП у рэгіёне, незалежна ад яго памеру і сферы дзейнасці, у тым, што датычыцца пошуку, падрыхтоўкі і наймання супрацоўнікаў з неабходнымі лічбавымі навыкамі. Акрамя таго, База кампетэнцый прапануе агульную мову ў галіне лічбавых навыкаў і кампетэнцый для сваёй мэтавай аўдыторыі праз тлумачэнне складанай ІТ-тэрміналогіі на «бізнес-мове».
База кампетэнцый:
- Садзецнічае развіццю лічбавых навыкаў супрацоўнікаў мікрапрадпрыемстваў і МСП;
- Спрыяе павелічэнню канкурэнтаздольнасці, экспартнага патэнцыялу і падтрымлівае інавацыйную дзейнасць мікрапрадпрыемстваў і МСП ва Усходніх краінах-партнёрах;
- Прыцягвае мікрапрадпрыемствы і МСП да ўдзелу ў развіцці лічбавага рынку.
5. Што такое нацыянальныя кааліцыі? Каго яны аб’ядноўваюць і з якой мэтай?
Нацыянальныя кааліцыі і партнёрствы з мноствам зацікаўленых бакоў, якія супрацоўнічаюць для дасягнення агульнай і ясна акрэсленай мэты на дзяржаўным узроўні, і іх стварэнне ва Усходніх краінах-партнёрах дапамогуць лепш кантраляваць і каардынаваць дзейнасць па развіцці лічбавых навыкаў, якая вядзецца ў рэгіёне, а таксама будуць граць важную ролю ў паляпшэнні супрацоўніцтва паміж краінамі-членамі ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі.
Зацікаўленыя бакі з нацыянальных кааліцый – гэта кампаніі ў галіне ІКТ і тыя, што актыўна выкарыстоўваюць ІКТ у сваёй дзейнасці, адукацыйныя установы, дзяржаўны сектар, службы занятасці, некамерцыйныя арганізацыі і сацыяльныя партнёры.
Кааліцыі здольны пашыраць лічбавыя навыкі рознымі спосабамі, узгодненымі падчас стварэння кааліцыі. Некаторыя краіны могуць абраць больш ініцыятыўны падыход адносна сваёй ролі ў кааліцыях, які дазваляе кааліцыі актыўна ўдзельнічаць у зборы дадзеных наконт лічбавых навыкаў і спрыяць лічбавай трансфармацыі праз актыўны ўдзел у абмеркаваннях на дзяржаўным узроўні.
Нацыянальныя кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах былі створаныя ў Арменіі, Азербайджане і ва Украіне, у іншых Усходніх краінах-партнёрах вядуцца абмеркаванні наконт стварэння падобных кааліцый.
6. Калі заглядаць наперад, як вы бачыце эвалюцыю лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства праз пяць гадоў? Як гэтаму дапамагае EU4Digital?
Лічбавыя навыкі з’яўляюцца галоўнымі паскаральнікамі паспяховай лічбавай трансфармацыі, дазваляючы грамадзянам займаць актыўную пазіцыю у лічбавым грамадстве. Гэтыя навыкі з’яўляецца важнай умовай для падтрымання росту эканомікі і людскога капіталу ў любой краіне.
Краіны Усходняга партнёрства змогуць у далейшым рэалізаваць свой эканамічны патэнцыял, дазваляючы звязаць попыт на лічбавыя навыкі і іх прапанаванне на рынку працоўнай сілы, што з’яўляецца галоўным структурным элементам для далейшага эканамічнага развіцця. Акрамя таго, краіны-партнёры змогуць уключыць больш дакладныя дадзеныя адносна лічбавых навыкаў у свае дзяржаўныя стратэгіі, што будзе спрыяць абгрунтаванаму планаванню палітыкі.
У бліжэйшай будучыні дзейнасць, якая праводзіцца ў рамках праграмы EU4Digital, імкнецца спрыяць наступнаму:
- Каб эфектыўнае кіраванне лічбавымі навыкамі ў кожнай з усходніх краін-партнёраў дапамагала каардынаваць дзейнасць, сачыць за ёю і вызначаць яе прыярытэтныя напрамкі, што дазволіць праводзіць параўнанне паміж краінамі Усходняга партнёрства і з ЕС, а таксама параўнанне і сумесную дзейнасць па развіццю лічбавых навыкаў сярод асобных краін Усходняга партнёрства.
- Абгрунтаванай накіраванасці дзейнасці на вызначанае кола праблем, якая будзе забяспечана, дзякуючы збору дадзеных стандартным спосабам і ў адпаведнасці з нормамі ЕС. Чакаецца, што Кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах будуць удзельнічаць у пошуку сумесных рашэнняў вызначанага кола праблем у галіне лічбавых навыкаў.
- Вымярэнню ўплыву дзейнасці і стратэгічных мэт у галіне лічбавых навыкаў, што будзе спрыяць прыняццю палітычных рашэнняў з улікам спецыфічных патрэбнасцей ІКТ і праблем, звязаных з рынкам працоўнай сілы.