1. Зразумела, што інавацыі ў галіне ІКТ з’яўляюцца неабходнымі для эканамічнага развіцця ў лічбавую эпоху: наколькі краіны Усходняга партнёрства адстаюць ад Еўрапейскага саюза?
Інавацыі ў галіне ІКТ з’яўляюцца рухаючай сілай сацыяльна-эканамічных змен. ІКТ забяспечваюць краіны інструментамі для перабудовы і глабалізацыі іх эканомік, для больш хуткага эканамічнага росту, стварэння новых працоўных месцаў, павышэння ўзроўню жыцця і скарачэння няроўнасці. У ЕС сектар ІКТ займае вельмі значнае месца і хутка развіваецца: з 2012 па 2017 год дададзеная вартасць паслуг ІКТ вырасла на 18,3%, а дададзеная вартасць вытворчасці ў галіне ІКТ вырасла на 22,5%. У 2017 годзе ў ЕС дададзеная вартасць сектара ІКТ склала 3,6% ВУП, а гэтая сфера зараз з’яўляецца адной з самых эфектыўных у эканоміцы ЕС: у 2017 відавочная прадукцыйнасць працы у галіне ІКТ была на 65,2% вышэй за тую, якая была зарэгістравана для нефінансавага сектару эканомікі ў цэлым, што склала 117 600 еўра на душу насельніцтва ў Бельгіі і каля 100 000 еўра ў Фінляндыі і Францыі. Аднак найбуйнейшы эфект ад ІКТ – гэта тое, што гэта адзін з нямногіх сектараў, які забяспечвае стварэнне тэхналогій шырокага прымянення, якія павялічваюць прадукцыйнасць і дададзеную вартасць традыцыйных сектараў эканомікі, дзякуючы лічбавізацыі і лічбавай трансфармацыі.
У краінах рэгіёна Усходняга суседства таксама быў адзначаны рост сектара ІКТ: доля экспарту паслуг ІКТ у 20017 годзе склала каля 5% ад агульнага экспарту і каля 19% ад экспарту паслуг у Беларусі і ва Украіне. У рэгіёне нараджаецца шмат інавацыйных ідэй, і некаторыя рашэнні ўжо набылі сусветную значнасць. Аднак інавацыйная экасістэма ў гэтых краінах, якая мае высокі патэнцыял для ўнясення ўкладу ў развіццё іншых сектараў эканомікі, адстае ад экасістэмы ЕС. Калі ў ЕС існуе 80 бізнес-інкубатараў і 150 акселератараў, то ў краінах Усходняга партнёрства «Даследаванне інавацый у галіне ІКТ» налічыла толькі 42 інкубатары і 19 акселератараў.
Развіццё пры дапамозе ІКТ у рэгіёне павінна прадугледжваць больш каардынаваныя намаганні, каб справіцца з нястачай падтрымкі ад дзяржаўных экасістэм ІКТ. Гэта з’яўляецца неабходным для эфектыўнага выкарыстання ІКТ для працяглага эканамічнага развіцця. Неабходна даць новы стымул для пашырэння пачатковага і венчурнага фінансавання, праграм акселерацыі, дзейнасці па ўсталяванню кантактаў і аб’яднання ў кластары, каб адказаць на патрэбнасці ў пэўных кампетеэнцыях і навыках для працы на глабальных рынках. Гэтыя элементы з’яўляюцца істотнымі для ўзмацнення і ўстойлівасці сектара ІКТ. Празмерная ўвага да інавацыйных экасістэм вядзе да ўцечкі мазгоў з краін Усходняга партнёрства ў краіны з лепш развітай экасістэмай ІКТ. EU4Digital імкнецца ўнесці ўклад у ўзмацненне такіх экасістэм для забеспячэння росту кампаній у рэгіёне, іх укладу ў ВУП, павышэння долі экспарту і колькасці працоўных месцаў.
2. Што робіць EU4Digital для інавацый у галіне ІКТ?
Для развіцця інавацый у галіне ІКТ EU4Digital ажыццяўляе дзейнасць па пяці напрамках:
- Падрыхтоўка агульнай заканадаўчай базы, заснаванай на нормах і перадавым вопыце ЕС, для рэгіёна Усходняга партнёрства, якая будзе спрыяць інавацыям у галіне ІКТ. Гэта уключае вызначэнне і абмен лепшымі палітычнымі мерамі і перадавым вопытам, заснаваныя на выніках і рэкамендацыях «Даследавання інавацый у галіне ІКТ».
- Распрацоўка агульных навучальных праграм, каб адказаць на патрэбнасці галоўных груп зацікаўленых бакоў экасістэмы ў рэгіёне (асоб, якія вызначаюць палітыку, інфраструктурных арганізацый па інавацыях у галіне ІКТ, кампаній, звязаных і не звязаных з ІКТ).
- Садзейнічанне ўсталяванню кантактаў паміж гульцамі інавацыйнай экасістэмы ў рэгіёне і з ЕС пры дапамозе накіраваных на ўсталяванне кантактаў мерапрыемстваў і вучэбных візітаў. Арганізацыя штогадовага Тыдню Стартапаў УП адначасова з галоўным мерапрыемствам Startup Europe.
- Расшырэнне Сетак і платформ Startup Europe з далучэннем да іх краін Усходняга партнёрства. Сюды ўваходзяць, напрыклад, Еўрапейская сетка прадпрыемстваў, Бізнес-анёлы Еўропы і Асамблея акселератараў. На наступным этапе EU4Digital правядзе ацэнку патрэбнасці ў дадатковых функцыях для супрацоўніцтва, заснаваных на выкарыстанні ІКТ, і належным чынам укараніць іх сярод звязаных з ІКТ тэхнапаркаў у краінах Усходняга партнёрства.
- Правядзенне рэкламных кампаній у краінах Усходняга партнёрства для павелічэння інфармаванасці наконт важнасці інавацый у галіне ІКТ.
- Правядзенне «Аналізу рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) у краінах Усходняга партнёрства» у адказ на інвестыцыйны разрыў у лічбавых інавацыях і для падтрымкі пашырэння лічбавых стартапаў. Аналіз рынку дапаможа Еўрапейскай камісіі зразумець інвестыцыйны разрыў і паслужыць асновай для разгляду магчымага ўкаранення ініцыятывы, падобнай DISC (якая была першапачаткова запушчана для краін ЕС), у краінах Усходняга партнёрства.
3. Што не так з заканадаўчай базай на дадзены момант? Ці не больш важна падтрымліваць інавацыі на практыцы?
Для росквіту інавацый неабходны спрыяльныя ўмовы. Гэта ўключае доступ да ведаў, устойлівае да рызыкі фінансаванне і права на памылку. Прадпрымальнікі часта сцвярджаюць, што ім не патрэбна дзяржаўная падтрымка і што яны хочуць толькі таго, каб ўрад не перашкаджаў ім і даў ім магчымасць займацца інавацыям.
Стварэнне спрыяльнага для інавацый асяроддзя, аднак, патрабуе некаторых крокаў ад асоб, якія вызначаюць палітыку. Неабходна адрэгуляваць палітыку ў тых сферах, дзе назіраюцца правалы рынку, у прыватнасці, на стадыях ажыццяўлення фундаментальнага і прыкладнога даследавання ў навукаёмістых сферах, якія служаць крыніцамі перадавога вопыту для інавацыйных кампаній.
Неабходна стварыць базу для аперацый па збору сродкаў, патрэбнасцей бізнес-анёлаў і венчурных капіталаў, якая бы абараняла як інвестараў, так і стартапы. Рэгулятарныя пясочніцы (кантраляванае асяроддзе, дзе могуць ажыццяўляцца інавацыі ў галіне фінансавых тэхналогій з прэдастаўленнем гарантый для кіравання рызыкай і якое дазваляе гульцам праводзіць эксперыменты з інавацыйнымі фінансавымі прадуктамі і паслугамі) ствараюцца для праверкі таго, як новыя тэхналогіі, як, напрыклад, блокчэйн і беспілотныя транспартныя сродкі, могуць выкарыстоўвацца для задавальнення патрэбнасцей кліента без пагрозы рызыкі. Для абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці неабходна інстытуцыянальная база, гарманізаваная з сусветнай сістэмай.
Узгадненне асноўных умоў і засваенне перадавога вопыту ЕС, інструментаў і падыходаў да рэгулявання дазволяць прадпрыемствам з краін рэгіёна Усходняга суседства і з краін ЕС распрацаваць падобныя правілы і будуць садзейнічаць патоку рызыкоўных інвестыцый з Еўропы ў краіны Усходняга партнёрства.
4. Што такое ініцыятыва у галіне лічбавых інавацый і скейлапаў і як яна зможа спрыяць інавацыям у рэгіёне?
Ініцыятыва ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) першапачаткова была запушчана ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёвай Еўропе і імкнецца пераадолець разрыў у інвестыцыях у галіне лічбавых інавацый і падтрымаць пашырэнне лічбавых стартапаў у рэгіёне.
На аснове гэтага падыходу Еўрапейская камісія імкнецца вымераць патрэбнасць і магчымасці для ўкаранення падобнай ініцыятывы ў краінах Усходняга партнёрства. Каб гэтага дасягнуць, ініцыятыва EU4Digital запусціла новае мерапрыемства - «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) у краінах Усходняга партнёрства».
Аналіз рынку дапаможа Еўрапейскай камісіі зразумець інвестыцыйны разрыў і паслужыць асновай для разгляду магчымага ўкаранення ініцыятывы, падобнай DISC (спецыяльны механізм фінансавай падтрымкі ЕС), у краінах Усходняга партнёрства для падтрымкі мясцовых высокатэхналагічных стартапаў і скейлапаў, іх доступу да фінансавання і іх развіцця ў рэгіёне.
5. Вы згадалі інтэграцыю з еўрапейскімі сеткамі: гэта гучыць добра, але што дакладна гэта значыць для інавацыйных прадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства?
ЕС стварыў некалькі анлайн-сетак і платформ для такіх гульцоў экасістэмы інавацый у галіне ІКТ, як стартапы, акселератары, венчурныя кампаніі і г.д. Яны дазваляюць усталёўваць сувязі паміж кампаніямі і арганізацыямі ў розных краінах-членах ЕС для абмену кантактамі, ідэямі і прыняцця ўдзелу ў сумесных ініцыятывах і мерапрыемствах.
Пашырэнне гэтых анлайн-сетак і платформаў на краіны Усходняга партнёрства дазволіць адпаведным зацікаўленым бакам з шасці краін-партнёраў далучыцца да больш шырокай экасістэмы інавацый у галіне ІКТ і стартапаў ЕС. Прадпрыемствы і арганізацыі з краін рэгіёна Усходняга суседства змогуць лягчэй знаходзіць адпаведных партнёраў у ЕС, а таксама інвестыцыі, паслугі і кампаньёнаў, што будзе спрыяць развіццю экасістэмы інавацый у галіне ІКТ і стартапаў у абодвух рэгіёнах.
6. Што наконт навучальных праграм? Для каго яны прызначаны і на якія разрывы ў ведах яны накіраваны? Калі мы можам чакаць іх уступлення ў сілу?
Агульныя навучальныя праграмы прызначаны для галоўных груп зацікаўленых бакоў экасістэмы ў краінах Усходняга партнёрства:
- Асоб, якія вызначаюць палітыку на мясцовым узроўні,
- Інфраструктурных арганізацый па інавацыях у галіне ІКТ,
- Звязаных і не звязаных з ІКТ прадпрыемстваў.
Навучальныя праграмы прадугледжваюць разнастайныя модулі для мэтавых груп, накіраваных на задавальненне іх пэўных патрэбнасцей. Мэтай кожнага модулю з’яўляецца навучанне зацікаўленых бакоў таму, як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя сеткі і інфраструктуры ІКТ, а таксама новыя тэхналогіі і прыкладанні, якія набіраюць папулярнасць.
Праца над стварэннем навучальных праграм у значнай ступені будуецца на «Даследаванні інавацый у галіне ІКТ», якое вызначыла разрывы ў навыках і ведах у кожнай з краін Усходняга партнёрства. Гэтыя напрамкі дзейнасці будуць служыць асновай для распрацоўкі модуляў для кожнай мэтавай групы зацікаўленых бакоў.
Па завяршэнні гэтай дзейнасці EU4Digital забяспечыць зацікаўленым бакам доступ да падрабязнай анлайн-карты курсаў, якія ўваходзяць у агульныя навучальныя праграмы і будуць выкладацца на сусветна прызнаных платформах электроннага навучання, дапамагаючы зацікаўленым бакам развіваць абавязковыя навыкі і разуменне, неабходныя для пераходу да інавацыйнага падыходу да іх дзейнасці, накіраванага на павелічэнне дададзенай вартасці.