1. Што робіць EU4Digital у галіне тэлекамунікацый?
EU4Digital дапамагае вырашаць задачы ў галіне тэлекамунікацый, якія датычацца міжнароднага роўмінгу і магчымых дамоўленасцей наконт стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы сярод шасці краін Усходняга партнёрства, узмацнення незалежнасці дзяржаўных рэгулятыўных органаў і вызвалення паласы частот 700 МГц для будучага выкарыстання, у тым ліку і для 5G.
2. «Пагадненне аб роўмінгу» гучыць вельмі добра! Ці значыць гэта, што мы зможам карыстацца паслугай «roam like at home» падчас падарожжаў, як у Еўрапейскім саюзе?
Не, рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу забяспечыць значнае зніжэнне існуючых цэн на паслугі роўмінгу сярод шасці краін Усходняга партнёрства. Гэта дазволіць карыстальнікам мабільнай сувязі ў роўмінгу атрымліваць гэтую паслугу па больш прывабнай цане ў краінах Усходняга партнёрства. У адпаведнасці з апошнімі дадзенымі Даследавання роўмінгу (2019), праведзенага EU4Digital, чакаецца, што сярэдняя цана знізіцца больш чым на 80%.
3. Гэта пагадненне аб роўмінгу датычыцца толькі шасці краін Усходняга партнёрства? Ці існуе магчымасць, што яно можа быць пашырана таксама і на ЕС?
Так, рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу будзе заключана паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства. Аднак міністры ЕС і краін Усходняга партнёрства пагадніліся даследаваць магчымасць стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы, а таксама правесці мэтазгоднае з эканамічнага пункту гледжання зніжэнне роўмінгавых тарыфаў паміж краінамі Усходняга партнёрства і краінамі-членамі ЕС.
4. Калі мы можам чакаць зніжэння нашых рахункаў за роўмінг?
Чакаецца, што Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу будзе падпісанае восенню 2021 года і ўступіць у законную сілу ў 2022 годзе. Яно будзе прадугледжваць пераходны перыяд не карацейшы за шэсць месяцаў. Гэты пераходны перыяд неабходны для краін Усходняга партнёрства, каб выканаць патрабаванні пагаднення аб роўмінгу, а таксама для таго, каб даць мабільным аператарам час для прыстасавання.
5. Пераразмеркаванне частотнага спектру, вызваленне частаты 700 МГц? Што дакладна гэта значыць? Што гэта зменіць?
Лепшае пакрыццё мабільных сетак, у тым ліку і 5G. Адзін з напрамкаў дзейнасці EU4Digital у галіне тэлекамунікацый датычыцца вызвалення паласы частот 700 МГц з мэтай распрацоўкі і ўкаранення каардынаванага падыходу для пераходу да выкарыстання паласы 700 МГц у шасці краінах Усходняга партнёрства ў адпаведнасці з унутранымі намаганнямі і планамі ЕС. Гэтыя намаганні ўключаюць перамяшчэнне наземных тэлевізійных сетак з паласы 700 МГц і выкарыстанне гэтай паласы для сетак бесправадных шырокапалосных электронных камунікацый і ў прыватнасці 5G.
Змена паласы ў краінах Усходняга партнёрства ў рамках планаў ЕС дапаможа пазбегнуць крытычных перашкод у мабільных сетках як у краінах Усходняга партнёрства, так і ў ЕС. Гэта таксама можа зрабіць больш зручным укараненне 5G у будучыні, а менавіта скараціць кошт, дзякуючы выкарыстанню меншай колькасці базавых станцый, палепшыць пакрыццё ў сельскай мясцовасці і знізіць рознічныя цэны, дзякуючы зніжэнню кошту разгортвання сеткі.
6. Чым займаюцца рэгулятыўныя органы? Гэта органы дзяржаўнай улады? Чаму яны павінны быць незалежныя?
Нацыянальныя рэгулятыўныя органы (НРО) – гэта структуры, якія падпарадкоўваюцца дзяржаўнаму праву і надзяляюцца рэгулятыўнымі функцыямі ў галіне электронных камунікацый. Гэтыя органы дзяржаўнай улады забяспечваюць баланс паміж павышэннем эфектыўнай канкурэнцыі, інвестыцыямі і інтарэсамі спажыўцоў і развіццём рынкаў з улікам электронных камунікацый, паслуг і сетак. Такім чынам рэгулятыўныя органы павінны быць аддзелены з пункту погляду закона і функцыянальна ад іншых органаў улады, каб пазбегнуць неправамернага уплыву, таму што незалежнасць і аб’ектыўнае прыняцце рашэнняў з’яўляюцца важнымі элементамі наладжаных агульных рэгулятыўных структур.
Ініцыятыва EU4Digital спрыяе ўзмацненню незалежнасці НРО у краінах Усходняга партнёрства з канчатковай мэтай стварэння незалежных Нацыянальных рэгулятыўных органаў электронных камунікацый па меншай меры ў пяці краінах Усходняга партнёрства.