Лепшае пакрыццё мабільных сетак, у тым ліку і 5G. Адзін з напрамкаў дзейнасці EU4Digital у галіне тэлекамунікацый датычыцца вызвалення паласы частот 700 МГц з мэтай распрацоўкі і ўкаранення каардынаванага падыходу для пераходу да выкарыстання паласы 700 МГц у шасці краінах Усходняга партнёрства ў адпаведнасці з унутранымі намаганнямі і планамі ЕС. Гэтыя намаганні ўключаюць перамяшчэнне наземных тэлевізійных сетак з паласы 700 МГц і выкарыстанне гэтай паласы для сетак бесправадных шырокапалосных электронных камунікацый і ў прыватнасці 5G.
Змена паласы ў краінах Усходняга партнёрства ў рамках планаў ЕС дапаможа пазбегнуць крытычных перашкод у мабільных сетках як у краінах Усходняга партнёрства, так і ў ЕС. Гэта таксама можа зрабіць больш зручным укараненне 5G у будучыні, а менавіта скараціць кошт, дзякуючы выкарыстанню меншай колькасці базавых станцый, палепшыць пакрыццё ў сельскай мясцовасці і знізіць рознічныя цэны, дзякуючы зніжэнню кошту разгортвання сеткі.