Наколькі развітая электронная медыцына ў Еўрапейскім саюзе? Ці існуе вялікі разрыў паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства?

  • Дата: 22/04/20
  • Падзяліцца:

ЕС сутыкаецца з мноствам аднолькавых агульных праблем медыцыны, што і краіны Усходняга партнёрства, напрыклад, старэннем насельніцтва, якое выклікае такую ж неабходнасць аптымізацыі і мадэрнізацыі медыцынскіх паслуг. Еўрапейская камісія стварыла Адзіны лічбавы рынак у якасці аднаго са сваіх прыярытэтных напрамкаў дзейнасці, і лічбавыя медыцынскія паслугі з’яўляюцца часткай гэтай стратэгіі. ЕС ужо прыняў заканадаўчыя меры адносна медыцынскага абсталявання, абароны дадзеных, лічбавай ідэнтыфікацыі і інфармацыйнай бяспечнасці, што стварае вельмі добрае асяроддзе для паслуг электроннай аховы здароўя. Многія краіны ЕС хутка прынялі стратэгіі ў галіне электроннай аховы здароўя, што прывяло да палітычнай свядомасці і паскоранага і старанна спланаванага развіцця паслуг электроннай аховы здароўя, а краіны Усходняга партнёрства прасунуліся ў ажыццяўленні мноства індывідуальных, аднак менш скаардынаваных, праектаў у галіне электроннай аховы здароўя.

Акрамая таго, ЕС стандартызаваў вызначэнні паслуг электроннага рэцэпту і медыцынскага дасье пацыента, каб забяспечыць іх выкарыстанне ў тэставым рэжыме паміж краінамі-членамі. У ЕС зараз назіраецца тэндэнцыя руху да падрыхтоўкі інфраструктуры электроннай аховы здароўя да ініцыятыў, звязаных са штучным інтэлектам, геномнымі дадзенымі і персаналізаванай медыцынай.


Карткi

Паглядзець усё