
Home / Stay Informed /
Наколькі развітыя давер і бяспека ў краінах Усходняга партнёрства? Ці адстае рэгіён ад больш развітых лічбавых эканомік у гэтай галіне, і што гэта падразумявае?
Date: 22/04/20
Ва Усходніх краінах-партнёрах існуе моцная тэхналагічная база для развіцця паслуг лічбавага даверу, але каб дамагчыся ўзаемнага прызнання паслуг даверу, шмат чаго яшчэ мае быць зроблена. Забеспячэнне трансгранічнага ўзаемнага прызнання паслуг даверу паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дзяржавамі-членамі ЕС патрабуе пэўных намаганняў. Неабходна, каб рэгуляванне, аўдыт і ацэнка якасці адпавядалі патрабаванням Рэгламенту аб электроннай ідэнтыфікацыі, аўтэнтыфікацыі і паслугах даверу (eIDAS), а метады працы, што датычацца канфідэнцыяльнасці даных і іх абароны, адпавядалі Агульнаму рэгламенту па абароне даных (GDPR), а таксама прадстаўленням аб даверы.
Галоўнымі задачамі праекта EU4Digital у сферы даверу і бяспекі з’яўляюцца выяўленне магчымых неадпаведнасцей, што перашкаджаюць трансгранічнаму ўзаемнаму прызнанню паслуг даверу, а таксама прапанаванне практычнага плана дзеянняў і дапамогі ў вырашэнні гэтых праблем. Праект EU4Digital завяршыў ацэнку развіцця паслуг даверу і электроннай ідэнтыфікацыі ў кожнай з Усходніх краін-партнёраў. На аснове гэтай ацэнкі і ведаў, набытых падчас пілотных праектаў электронных подпісаў, EU4Digital распрацаваў планы дзеянняў па дасягненні трансгранічнага ўзаемнага прызнання для кожнай з краін, узяўшы за аснову метады, вызначаныя eIDAS, і даведнік па дасягненні пагаднення аб узаемным прызнанні. Гэтыя рэкамендацыі прадастаўляюцца дзеля таго, каб дапамагчы краінам дасягнуць наступнага ўзроўню гатоўнасці да трансгранічнага ўзаемнага прызнання.
- Лічбавы давер