Зразумела, што электронныя навыкі надзвычайна каштоўныя ў сучасным свеце, аднак наколькі рэгіён адстае ад краін Еўрапейскага саюза?

  • Дата: 06/04/20
  • Падзяліцца:

Самая вялікая перашкода на шляху эфектыўнага выкарыстання ІКТ – гэта нястача лічбавых навыкаў. Лічбавыя навыкі з’яўляюцца галоўнымі паскаральнікамі паспяховай лічбавай трансфармацыі, таму што яны адначасова дазваляюць грамадзянам граць актыўную ролю ў лічбавым грамадстве і спрыяюць эканамічнаму росту, дзякуючы перайманню новых тэхналогій. У той час, калі попыт на лічбавыя навыкі працягвае расці, прапанаванне часта не паспявае за ім.

Згодна з Дакладам «Будучыня прафесій» 2018 года, большасць кіраўнікоў кампаній ва ўсіх сферах эканамічнай дзейнасці лічаць недахоп навыкаў працоўнай сілы адной з галоўных перашкод на шляху паспяховага пераймання новых тэхналогій.Паводле дакладу, больш за палову працоўнай сілы ва ўсходнееўрапейскіх і цэнтральнаазіяцкіх краінах мае патрэбу ў перападрыхтоўцы.


Карткi

Паглядзець усё