
Home / Stay Informed /
Як EU4Digital рэгулюе распрацоўкі ў сферы электроннага кіравання, што стымулююць адміністрацыйныя рэформы?
Date: 22/04/20
Традыцыйна, развіваючы электроннае кіраванне, краіны асноўную ўвагу, сілы і рэсурсы звяртаюць на лічбавізацыю інтэрфейсу аперацый у грамадскай сферы. Гэта найбольш прыметныя для шырокай публікі рашэнні, якія даюць хуткі вынік. Да іх адносяцца паслугі і парталы. Такі фрагментарны падыход не дазваляе звярнуць дастаткова ўвагі на асновы лічбавага ўрада, а менавіта на лічбавізацыю даных, сумяшчальнасць, электроннае пасведчанне асобы, доступ, заканадаўства, кіраванне і ўзгадненне стандартаў як на дзяржаўным, так і на міжнародным узроўні. Гэты разрознены падыход можа зрабіць тэхнічнае абслугоўванне інтэрфейсу (напрыклад, паслуг і парталаў) і кіраванне ім вельмі складаным і дарагім, у той час як інвестыцыйныя працэсы таксама будуць станавіцца ўсё больш складанымі і прыносіць меншы прыбытак. У выніку недастатковае разуменне прыярытэтных задач лічбавага развіцця на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва дзяржаў стварае «мёртвую зону» паміж стратэгічнымі прыярытэтамі і іх ажыццяўленнем на практыцы.
Стандарты электроннага кіравання будуць садзейнічаць стратэгічна важным, доўгатэрміновым і сістэматычным ініцыятывам у галіне дзяржаўнага кіравання. Яны пакажуць прычынна-выніковы шлях развіцця лічбавага кіравання, г. зн., які неабходна залажыць падмурак, каб іншыя кампаненты электроннага кіравання, такія як парталы і паслугі, маглі паспяхова працаваць. Выкарыстанне такіх стандартаў можа стаць кіруючым механізмам для своечасовай і сістэматычнай распрацоўкі ўрадамі адчувальных для грамадства асноў лічбавага кіравання – эфектыўнасць дзяржаўнага сектара, лічбавых паслуг, рашэнняў на аснове даных і ўдзелу ў электронным грамадстве.
На аснове стандартаў электроннага кіравання можна будзе ацаніць цяперашні ўзровень лічбавай сталасці дзяржаўнага кіравання і вызначыць праблемныя кампаненты, якія адсутнічаюць ці патрабуюць паляпшэння. Гэта таксама дапаможа дзяржаўным органам зразумець, як закладанне асноў электроннага кіравання ўплывае на прыярытэтныя задачы лічбавізацыі, а таксама ўключыць распрацоўку асноў электроннага кіравання ў праграму лічбавай трансфармацыі.
- Лічбавы давер