Што такое электронны гандаль? Гэта нешта, звязанае з пакупкамі ў Інтэрнэце… ?

  • Дата: 24/04/20
  • Падзяліцца:

Электронны гандаль – гэта трансгранічны беспапяровы гандаль. Гэта ўсёабдымная тэма, якая датычыцца цыклу імпарту і экспарту тавараў і паслуг паміж краінамі і займаецца пытаннямі:

  • Набыцця тавараў і паслуг анлайн з любой кропкі свету;
  • Перамяшчэння тавараў і паслуг праз граніцы з выкарыстаннем беспапяровага дакуемнтаабароту паміж прадпрыемствам і ўрадам і дастаўкі гэтых тавараў ці аказання паслуг кліенту.

У рамках ЕС існуе адзіны рынак, які дазваляе свабодны абмен таварамі, паслугамі і адпаведнай інфармацыяй пры дапамозе стандартызаванай тэхналогіі і норм паміж краінамі-членамі. Аднак працэдуры беспапяровага гандлю недастаткова гарманізаваны як сярод краін Усходняга партнёрства, так і паміж імі і ЕС. Напрыклад, электронныя рахункі-фактуры і дагаворы не заўсёды прызнаюцца ў аднолькавай ступені ў кожнай краіне.

Праз ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае развіццё гарманізацыі гандлю паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства – Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Ён таксама падтрымлівае развіццё гарманізацыі паміж самімі краінамі Усходняга партнёрства.


Карткi

Паглядзець усё