
Home / Stay Informed /
Што такое «давер і бяспека» ў лічбавай сферы? Гэта датычыцца толькі кібербяспекі?
Date: 22/04/20
Давер з’яўляецца найважнейшай умовай інавацый і супрацоўніцтва. У лічбавай сферы гэта паняцце датычыцца фарміравання даверу паміж людзьмі. У гэтым кантэксце важную ролю грае кібербяспека, але мець інструменты і тэхналогіі, што дазваляюць сфарміраваць давер, гэтак жа важна, як і мець магчымасць карыстацца гэтымі інструментамі бяспечным спосабам.
Паслугі лічбавага даверу і электроннага пасведчання асобы дапамагаюць сучасным грамадствам паскорыць сацыяльныя і дзелавыя ўзаемадзеянні і дабіцца даверу паміж рознымі рэгіёнамі, дапамагаючы грамадзянам і кампаніям атрымліваць выгаду і адначасова зніжаць выдаткі, а таксама працаваць у поўнасцю электронным і беспапяровым асяроддзі.
Паслугі электронных подпісаў і пасведчання асобы з’яўляюцца двума асноўнымі рашэннямі, якія паскараюць лічбавыя ўзаемадзеянні паміж удзельнікамі, напрыклад,
калі для доступу да дзяржаўных паслуг ці падпісання кантрактаў патрабуецца пацвердзіць асобу.
У межах праекта EU4Digital лічбавы давер і кібербяспека з’яўляюцца важнымі асноватворнымі ўмовамі, таму што яны дазваляюць усім іншым кампанентам лічбавай эканомікі і грамадства эфектыўна функцыянаваць найбольш бяспечным спосабам.
- Лічбавы давер