Што такое пілотны праект трансгранічнага гандлю? Якія краіны прымаюць у ім удзел і чым дакладна ён займаецца? Ці можам мы чакаць, што карысць ад яго будзе памнажацца ва ўсіх краінах у бліжэйшай будучыні?

  • Дата: 24/04/20
  • Падзяліцца:

Мэтай пілотных мерапрыемстваў з’яўляецца тэставанне трансгранічнага абмену данымі паміж некалькімі дзяржаўнымі і прыватнымі арганізацыямі з выкарыстаннем рашэння eDelivery – канала дзеля надзейнага абмену электроннымі данымі і дакументамі. Задача пілотнага праекта – вызначыць, ці здольны такі абмен данымі поўнасцю функцыянаваць з наступных пунктаў гледжання:

  • Тэхнічнага. Праверыць, ці магчыма дасягнуць сумяшчальнасці і ці існуюць тэхнічныя перашкоды, якія не дазваляюць выкарыстоўваць рашэнне на трансгранічным узроўні. 
  • Прававога. Правесці першапачатковую праверку прававога асяроддзя, каб вызначыць, якія змяненні неабходна ўнесці ў дзяржаўнае заканадаўства, каб рашэннем можна было карыстацца  ў поўнай меры і на законнай падставе.
  • Арганізацыйнага. Вызначыць упаўнаважаныя ўстановы і неабходныя арганізацыйныя/інстытуцыянальныя змяненні, каб рашэнне магло паўнавартасна функцыянаваць на дзяржаўным і міжнародным узроўні.

Пасля завяршэння пілотнага праекта EU4Digital падрыхтаваў рэкамендацыі аб неабходных змяненнях у вышэйзгаданых абласцях, каб поўнасцю ўкараніць рашэнне і каб яно магло паўнавартасна функцыянаваць і мела юрыдычную сілу.

Было праведзена два пілотных праекты: адзін паміж Усходняй краінай-партнёрам і краінай ЕС – Украінай і Польшчай, а другі паміж дзвюма Усходнімі краінамі-партнёрамі – Арменіяй і Украінай. Даведайцеся, як рашэнне eDelivery тэставалася ва Украіне: Прабіраючыся скрозь папяровы паток: ЕС адкрывае лічбавы шлях да гандлю ва Украіне

Таксама для прадстаўнікоў краін-партнёраў былі арганізаваныя выезды на аб’екты, падчас якіх яны назіралі за працай пілотных рашэнняў, што дазволіла ім прыняць абгрунтаваныя рашэнні адносна выкарыстання пэўных тэхналогій у сваіх краінах.


Карткi

Паглядзець усё