Як сістэмы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне будуць выглядаць праз пяць гадоў? Як гэтаму дапаможа EU4Digital?

  • Дата: 22/04/20
  • Падзяліцца:

Сістэму электроннай аховы здароўя будучыні можна ўявіць як сістэму з неразрыўнай мабільнасцю пацыентаў ад адной медыцынскай установы да другой, з адной краіны ў другую, а таксама з безупыннасцю аказання медыцынскіх паслуг і прыняццем рашэнняў на аснове існуючай інфармацыі для дасягнення лепшых вынікаў лячэння. Трансгранічная інфраструктура электроннай аховы здароўя дазволіць кожнаму грамадзяніну, які вандруе за мяжу, атрымліваць прапісаныя лякарствы ў мясцовых аптэках. Магчымасць падзяліцца медыцынскімі дасье пацыентаў дапаможа ўрачам зразумець медыцынскую гісторыю і пазбегнуць памылак пры прапісванні лякарстваў. Акрамя таго, рост папулярнасці індустрыі медыцынскага турызму дасць грамадзянам магчымасць атрымліваць больш якасную медыцынскую дапамогу і скараціць яе кошт.

Каманда па электроннай ахове здароўя EU4Digital імкнецца распрацаваць стандарты і кіраванні для падтрымкі развіцця трансгранічных медыцынскіх паслуг у ўсходніх краінах-партнёрах, што магчыма толькі па дасягненні агульнага разумення і садзейнічання. Каб гэтага дамагчыся, каманда правяла аналіз цяперашняга становішча электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства і вызначыла задачы і прыярытэтныя напрамкі развіцця для кожнай краіны. Набор інструкцый будзе служыць асновай для ажыццяўлення ў рэгіёне такіх трансгранічных паслуг, як электронны рэцэпт і медыцынскае дасье пацыента.

Мы вызначылі чатыры напрамкі развіцця ў рэгіёне, якія, на наш погляд, з’яўляюцца галоўнымі перадумовамі для далейшай дзейнасці і станоўчых змяненняў у галіне электроннай аховы здароўя ў будучыні:

  1. Вызначэнне ўсебаковай і дзейснай стратэгіі ў галіне электроннай медыцыны.
  2. Стварэнне жыццяздольнай мадэлі фінансавання і дзейнасці.
  3. Распрацоўка і практычнае прымяненне метадаў кіравання электроннай медыцынай.
  4. Развіццё структуры электроннай медыцыны і кіраванне ёю.

Карткi

Паглядзець усё