
Home / Stay Informed /
Чаму трэба ўдасканальваць нарматыўную базу, што рэгулюе інавацыі ў сферы ІКТ ва УП? Ці не важней садзейнічаць інавацыям на практыцы?
Date: 24/04/20
Інавацыі патрабуюць спрыяльнага асяроддзя. Яно ўключае доступ да ведаў, фінансаванне, што дапускае рызыкі, магчымасць рабіць памылкі і вучыцца на іх.
Дзяржаўная падтрымка неабходна ў тых абласцях, дзе рынак не здольны задаволіць патрэбнасці інаватарў. Асобыя рэжымы падаткаабкладання стымулююць стартапы і існыя прадпрыемствы на інавацыі ў найбольш важных для дзяржаўнай эканомікі галінах.
Яшчэ адзін прыклад – гэта неабходнасць мець нарматыўную базу дзеля арганізацыі калектыўнага збору сродкаў, працы з бізнес-анёламі і венчурным капіталам, каб забяспечыць абарону як інвестарам, так і стартапам. Рэгулятарная «пясочніца» – кантраляванае асяроддзе для тэставання інавацый – ствараецца дзеля таго, каб праверыць, як новыя тэхналогіі, такія як штучны інтэлект і блокчэйн, можна выкарыстоўваць дзеля задавальнення патрэбнасцей кліентаў, не падвяргаючы іх рызыкам.
Узгадненне асноўных умоў і выкарыстанне перадавога досведу, інструментаў і метадаў рэгулявання ЕС дазволіць прадпрыемствам Усходніх краін-партнёраў і краін ЕС выпрацаваць зразумелыя ўсім правілы і будзе спрыяць плыні рызыкавых інвестыцый і інавацый. Падчас Фазы 1 у межах тэматычнай вобласці Інавацыі ў сферы ІКТ праект EU4Digital падрыхтаваў палітычныя рэкамендацыі і планы дзеянняў у пяці напрамках палітыкі ў галіне інавацый у сферы ІКТ, якія з’яўляюцца першачарговымі для Усходніх краін-партнёраў. Падчас Фазы 2 мы распрацуем палітычныя рэкамендацыі, якія дазволяць выкарыстоўваць пэўныя найноўшыя тэхналогіі (напрыклад, Еўрапейскую прававую базу, што рэгулюе ШІ) у рэгіёне ў адпаведнасці з палітыкай ЕС.
- Інавацыі ў сферы ІКТ