Рэгулятарныя пясочніцы і бізнес-анёлы, краўдфандынг і венчурны капітал — гэтыя тэрміны могуць гучаць занадта каларытна, але падтрымка, якую яны апісваюць, жыццёва важная для экасістэмы фінансавання ў краінах Усходняга партнёрства, неабходнай для запуску і падтрымкі інавацый у галіне ІКТ сярод малых прадпрыемстваў.
У апошнія месяцы каманда па інавацыях у сферы ІКТ фонду EU4Digital засяродзіла намаганні на пашырэнні ў рэгіёне Усходняга партнёрства агульнай заканадаўчай базы, спрыяльнай для інавацый ІКТ і заснаванай на нормах і перадавых практыках ЕС. Мэта — вызначыць асноўныя неадпаведнасці заканадаўства ЕС і УП і выявіць напрамкі, у якіх партнёры могуць распачаць неабходныя крокі да збліжэння.
Для дасягнення гэтай мэты Фонд EU4Digital распрацуе рэкамендацыі па нацыянальнай палітыцы і планы дзеянняў па іх рэалізацыі для кожнай краіны-партнёра Усходняга партнёрства ў адпаведнасці з тэматычнымі блокамі, абранымі краінай:
- Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці на лічбавыя інавацыі (Арменія)
- Новыя арганізацыйныя формы падтрымкі інавацый у галіне ІКТ (Азербайджан)
- Доступ інавацыйных МСП ў лічбавай сферы да фінансавання (Грузія, Украіна)
- Інавацыйныя экасістэмы ІКТ для стартапаў і скейлапаў (Малдова)
- Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных сектарах) (Беларусь)
Каб прааналізаваць неадпаведнасці паміж ЕС і УП у выбраных сферах, Фонд EU4Digital вызначыў у гэтых сферах перадавыя практыкі рэгулявання ў ЕС .
У дадзеным артыкуле прадстаўлены агляд перадавых практык ЕС у галіне доступу інавацыйных МСП ў лічбавай сферы да фінансавання, які быў абраны Грузіяй і Украінай.
Доступ да фінансавання для інавацыйных МСП ў лічбавай сферы: перадавыя практыкі ЕС
У Еўрапейскім саюзе прававая аснова доступу да фінансавання для стартапаў і скейлапаў складаецца з двух асноўных блокаў: Стратэгіі адзінага лічбавага рынку і Саюза рынкаў капіталу. Акрамя таго, у якасці эфектыўных інструментаў разглядаюцца незаканадаўчыя меры, якія спрыяюць эфектыўнаму прымяненню законаў аб канкурэнцыі і адзіным рынку. Яны выкарыстоўваюцца часцей, чым нарматыўныя прадпісанні.
МСП могуць атрымаць доступ да фінансавання на ўсіх этапах жыццёвага цыкла (стварэнне, пашырэнне, перадача бізнесу). Аспекты фінансавай экасістэмы і палітыкі ўключаюць: рэгулятыўныя пясочніцы для альтэрнатыўнага фінансавання, краудфандынг, бізнес-анёлаў, венчурны капітал, паскораную падтрымку інавацый з высокай рызыкай і фінансаванне лічбавай трансфармацыі традыцыйных прадпрыемстваў.
Выкарыстанне гэтых перадавых практык для развіцця фінансавых экасістэм усходніх краін-партнёраў, а таксама выкарыстанне існуючых інструментаў падтрымкі, фінансавання і праграм ЕС дазволіць раскрыць інавацыйны патэнцыял МСП ў рэгіёне, дапамагаючы прадпрыемствам адаптаваць свае прадукты і паслугі да патрэб рынку.
Рэгулятыўныя пясочніцы для альтэрнатыўнага фінансавання — гэта кантраляванае асяроддзе, у якім могуць адбывацца інавацыі ў фінансавых тэхналогіях, маючы пры гэтым гарантыі для кіравання рызыкамі. Яны дазваляюць банкам і фінтэх-гульцам эксперыментаваць з інавацыйнымі фінансавымі прадуктамі ці паслугамі, здымаючы непатрэбныя рэгулятыўныя бар’еры і скарачаючы час вываду новых ідэй на рынак. У ЕС існуе шэраг прыкладаў стварэння рэгулятыўных пясочніц у сферы фінансавых тэхналогій.
У красавіку 2019 года Еўрапейская камісія і Еўрапейскія наглядчыя органы (ESAs) сумесна запусцілі Еўрапейскі форум фасілітатараў інавацый (EFIF), каб спрыяць каардынацыі і супрацоўніцтву паміж фасілітатарамі інавацый (рэгулятыўныя пясочніцы і інавацыйныя цэнтры) для нарошчвання маштабаў фінтэха. Сумеснае і ўзаемнае фінансаванне (краўдфандынг) прызнаецца важнай крыніцай нябанкаўскай фінансавай падтрымкі інавацыйных кампаній і стартапаў. У 2018 годзе Еўрапейская камісія заснавала Еўрапейскую марку платформ для інвестыцый, крэдытавання і краўдфандынгу якая спрашчае маштабаванне краўдфандынгавых паслуг і дазваляе ажыццяўляць трансгранічную дзейнасць.
Бізнес-анёлы ўсё часцей інвестуюць разам з пачатковымі венчурнымі фондамі. Гэта людзі з высокім чыстым капіталам, якія звычайна прадастаўляюць меншыя аб’ёмы фінансавання на больш ранняй стадыі, чым многія венчурныя фонды. Ствараюцца сеткі бізнес-анёлаў і распрацоўваюцца розныя інструменты падтрымкі — ад навучання да падатковых ільгот і сумеснага інвеставання.
Найбольш вядомыя сеткі і супольнасці бізнес-анёлаў: Сусветная асацыяцыя бізнес-анёлаў; Сусветны інвестыцыйны форум бізнес-анёлаў (WBAF); Бізнес-анёлы Еўропы; Еўрапейская асацыяцыя бізнес-анёлаў, пасяўных фондаў і іншых венчурных інвестараў на пачатковым этапе (EBAN); Бізнес-анёлы InnovFin.
Фонды бізнес-анёлаў: Еўрапейскі фонд анёлаў (EAF).Венчурныя інвестыцыі рэгулююцца і стымулююцца комплексам прававых актаў аб інвестыцыйных фондах і калектыўных інвестыцыях. Галоўнай еўрапейскай рамачнай асновай прававога рэгулявання
з’яўляецца Дырэктыва пра абавязацельствы па калектыўным інвеставанні ў перакладныя каштоўныя паперы (UCITS). Рэгламент Еўрапейскіх венчурных фондаў (EuVECA) ахоплівае падкатэгорыю альтэрнатыўных інвестыцыйных схем, арыентаваных на стартапы і кампаніі на ранняй стадыі развіцця. Альтэрнатыўныя інвестыцыйныя фонды рэгулююцца Дырэктывай аб кіраванні альтэрнатыўнымі інвестыцыйнымі фондамі (AIFM) і шэрагам іншых дырэктыў, уключаючы Дырэктыву і Рэгламент па спрашчэнні трансгранічнага размеркавання сродкаў.
Шырокі набор палітычных інструментаў для стымулявання мясцовых і замежных венчурных інвестыцый і павышэння інвестыцыйнага патэнцыялу ўключае ў сябе спецыяльны падатковы рэжым на нацыянальным узроўні.
З мэтай павелічэння аб’ёму венчурных інвестыцый венчурным капіталістам таксама прадастаўляюцца магчымасці інвеставання сумесна з праверанымі еўрапейскімі фондамі.
Такім чынам, Еўрапейскі інвестыцыйны фонд (EIФ), які ўваходзіць у Групу EIБ, прафінансаваў больш за 1 мільён МСП, выкарыстоўваючы або ўласныя рэсурсы, альбо рэсурсы, прадастаўленыя Еўрапейскім інвестыцыйным банкам (ЕІБ), Еўрапейскай камісіяй, дзяржавамі-членамі ЕС ці іншымі трэцімі бакамі. Ва Украіне 713 МСП з 46257 працоўнымі месцамі ўжо атрымалі фінансаванне EIФ на агульную суму 213 мільёнаў еўра. У Малдове 254 МСП, якія прадстаўляюць больш за 11000 працоўных месцаў, атрымалі фінансаванне на суму 102 мільёна еўра (www.eif4smes.com). Арменія і Грузія таксама могуць атрымаць падтрымку ў рамках шэрагу інструментаў ЕІФ.
InnovFin Venture Capital накіраваны на інвестыцыі ў венчурныя фонды, якія забяспечваюць фінансаванне прадпрыемстваў на ранняй стадыі іх дзейнасці ў прыярытэтных абласцях праграмы «Гарызонт 2020» (таксама дзейнічае для краін-удзельніц праграмы «Гарызонт 2020», уключаючы Арменію, Грузію, Малдову і Украіну). У красавіку 2018 года ЕК і ЕІФ запусцілі Пан’еўрапейскую праграму венчурных фондаў (Ventureu). Чакаецца, што па ўсім ЕС у ёй прыме ўдзел каля 1500 стартапаў і скейлапаў.
Паскораная падтрымка інавацый з высокай рызыкай — The Fast Track to Innovation (FTI) — гэта поўная праграма падтрымкі інавацый, якая пашырае інавацыі ў вобласці тэхналогій і іх прымянення ў эканоміцы. Праграма можа дапамагчы партнёрам сумесна ствараць і тэсціраваць прарыўныя інавацыйныя ідэі, даць ім штуршок перад выхадам на рынак. У праграме могуць удзельнічаць Арменія, Грузія, Малдова і Украіна.
Фінансаванне лічбавай трансфармацыі традыцыйных МСП на ўзроўні ЕС ажыццяўляецца Фондам крэдытных гарантый ЕС COSME (LGF) незалежна ад бягучага ўзроўню лічбавізацыі прадпрыемства. Да ўдзелу таксама дапускаюцца МСП з краін COSME, уключаючы Арменію, Малдову і Украіну. У ЕС і на міжнародным узроўні заахвочваюцца магчымасці прафесійнай падрыхтоўкі і інструменты прыняцця рашэнняў, якія спрыяюць павышэнню інфармаванасці, абмену перадавым вопытам і
пашырэнню спецыяльных ведаў, неабходных для высокарызыкоўных інвестыцый.
Стартавая пляцоўка ранняга інвеставання (ESIL) і Бізнес-школа WBAF — выдатныя арганізацыі для інвестараў, якія хочуць стаць бізнес-анёламі, венчурнымі капіталістамі і кіраўнікамі венчурных фондаў. ЭКАСІСТЭМА СТАРТАПАЎ ЕС прадастаўляе коучынг стартапам і кампаніям, якія жадаюць прыцягнуць венчурнае фінансаванне, а таксама дапамагае ім падрыхтаваць свой бізнес да дыялогу з такімі інвестарамі.
Тым МСП, якія імкнуцца фінансаваць лічбавыя інавацыі праз універсальныя цэнтры падтрымкі, па ўсім Еўрапейскім саюзе, прадастаўляецца інфармацыйная і кансультатыўная дапамога. Сярод іх — цэнтр падтрымкі Access2finance, які дзейнічае і на тэрыторыі Украіны і Малдовы, а таксама EIC wizard (які таксама даступны для краін-удзельніц праграмы «Гарызонт 2020»). Інфармацыйныя сістэмы, такія як EuroQuity і ALTFInator, выступаюць у якасці платформ для пошуку партнёраў. Яны злучаюць МСП ў пошуку фінансавання з інвестарамі і крэдыторамі.
Для краін Усходняга партнёрства даступныя наступныя інструменты: Amadeus; Crunchbase; Kompass; Еўрапейскі камерцыйны рэестр – EBR; Рэестр неплацёжаздольнасці ЕС, а таксама нацыянальныя базы дадзеных.
НАСТУПНЫЯ КРОКІ —рэкамендацыі і планы дзеянняў
Поўная справаздача па перадавых практыках у вобласці доступу да фінансаў для інавацыйных МСП ў лічбавай сферы, падрыхтаваная камандай EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ, дапамагла распрацаваць рамкі для аналізу прабелаў для Грузіі і Украіны. На аснове аналізу прабелаў у дадзены момант вядзецца распрацоўка набору палітычных рэкамендацый для гэтых дзвюх краін. Рэкамендацыі будуць узгоднены з нацыянальнымі партнёрамі і лягуць у аснову нацыянальных планаў дзеянняў па рэалізацыі палітыкі для Грузіі і Украіны. Планы дзеянняў абазначаць канкрэтныя зацікаўленыя бакі ў краінах-партнёрах, інструменты ЕС, платформы і практыкі, патэнцыйна даступныя і прымальныя для зацікаўленых бакоў УП, а таксама, магчыма, канкрэтных партнёраў у краінах ЕС. Далейшая дзейнасць Фонда (навучанне, азнаямленчыя візіты, сеткавыя і інфармацыйныя мерапрыемствы і т. д.) будзе падтрымліваць зацікаўленыя бакі ў пераадоленні прабелаў.
Пераняццё перадавых практык ЕС дапаможа стымуляваць у краінах Усходняга партнёрства развіццё сталай экасістэмы інавацый у галіне ІКТ і стартапаў з эфектыўнымі арганізацыямі для яе падтрымкі. Гэта спросціць доступ да інструментаў фінансавання ЕС для даследчыкаў і інавацыйных прадпрыемстваў.
У рэшце рэшт, агульная заканадаўчая база дазволіць усходнім краінам-партнёрам атрымаць перавагі, якія стварае адзіны лічбавы рынак ЕС, а таксама абменьвацца ідэямі і развіваць інавацыйныя кірункі з калегамі з дзяржаў-членаў ЕС.