На хвалі поспеху першага семінара EaPConnect па кібербяспецы, які прайшоў з 27 па 28 чэрвеня 2018 года ў Берліне, наступнае мерапрыемства, пакуль што перанесенае на 2–3 верасня 2020 года, павінна прайсці ў Тбілісі і звярнуць увагу на больш тэхнічныя аспекты кібербяспекі. Мясцовая асацыяцыя GRENA, якая будзе прымаць мерапрыемства, падрыхтуе агляд сваёй дзейнасці ў галіне кібербяспекі, таксама як і госці з іншых краін УП і арганізацый ЕС. Дыскусійныя сесіі будуць даследаваць тэмы і магчымасці ў гэтай галіне больш глыбока.
Кібербяспека грае вельмі важную ролю для прымежных краін, менавіта для краін Усходняга партнёрства (УП). Падчас мерапрыемства можна будзе даведацца пра дзейнасць праектаў CyberSec4Europe, GN4-3 і GÉANT, якія фінансуюцца ЕС, а таксама сустрэцца з іх удзельнікамі. Што неабходна для рэгіёна УП і як павялічыць уцягнутасць людзей з арганізацый УП? У семінары могуць прыняць удзел каля 25 чалавек, якія маюць вопыт і працуюць у галіне кібербяспекі, а таксама якія змогуць прыняць удзел у абмеркаванні падрабязнасцей GN4-3 праграмы працы па кібербяспецы. Партнёры праекта EaPConnect могуць запрасіць фінансавую падтрымку для ўдзелу ў мерапрыемствы; іншыя
зацікаўленыя бакі таксама запрашаюцца да ўдзелу, аднак яны павінны самі пакрыць свае расходы.
Праект EaPConnect імкнецца стварыць рэгіянальную навукова-адукацыйную сетку ў краінах Усходняга партнёрства ЕС, а менавіта ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Агульнай мэтай праекта з’яўляецца памяншэнне лічбавага разрыву, паляпшэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і спрыянне ўдзелу мясцовых навукоўцаў, студэнтаў і акадэмікаў у міжнародных навукова-адукацыйных калабарацыях.