Шырокапалосны доступ у краінах Усходняга партнёрства — адзін з самых танных у свеце
Дата: 03/02/20
Шырокапалосны доступ у краінах Усходняга партнёрства — адзін з самых танных
у свеце: паводле даследавання Cable.co.uk Украіна знаходзіцца на другім, а Беларусь
на пятым месцы сярод 206 краін.
Кошты
ва
Украіне самыя нізкія сярод краін Усходняга партнёрства, сярэдні кошт пакета
ўсяго $6,64 ў месяц, далей ідзе Беларусь (5-е месца ў агульным рэйтынгу) —
$9,87, Малдова (12-е месца) — $11,57, Грузія (19-е месца) — $13,86, Арменія
(21-е месца) — $14,60, і Азербайджан (25-е месца) — $16,76.
У цэлым, кошты на шырокапалосную сувязь у СНД самыя нізкія ў свеце, прычым
11 з
12 краін размясціліся ў верхняй палове рэйтынгу, дзевяць — у верхнім квартале і
чатыры — у першай дзясятцы. Інфраструктура шырокапалоснай сувязі добра развітая
на большай частцы тэрыторыі рэгіёну, і ў
асноўным гэта здаровыя
канкурэнтныя рынкі, за выключэннем Туркменістана, Таджыкістана і Кыргызстана,
дзе адносна невялікая колькасць насельніцтва мала спрыяе развіццю здаровага
рынку шырокапалоснай сувязі.
У дакладзе гаворыцца, што нягледзячы на тое, што шырокапалосная сувязь ва
Украіне хуткая і танная, спажыванне ўсё яшчэ адносна нізкае — доступ да
Інтэрнэту мае каля паловы насельніцтва ў параўнанні з 90% у Вялікабрытаніі, напрыклад.
У ахопленай вайной Сірыі пакет шырокапалоснага доступу самы танны ў свеце
($6,60), але гэта шмат у чым звязана з пастаянным падзеннем курса сірыйскага
фунта, у той жа час даступныя хуткасці вельмі нізкія.
Вялікабрытанія займала 71-е месца ў свеце з сярэднім коштам штомесячнага
пакета ў $35,71, Францыя — на 49-м месцы з коштам $27,81, а Германія на 52-м
месцы з коштам $28,74.
Злучаныя
Штаты з’яўляюцца адной з самых дарагіх заходніх краін — яны на 119-м месцы,
сярэдні кошт пакета складае роўна $50,00 у месяц.
Спецыялісты Cable.co.uk супаставілі кошты на шырокапалосную сувязь,
прааналізаваўшы ў суме 3095 здзелак па фіксаванай шырокапалоснай сувязі ў 206 краінах
з 28 лістапада
2019 года
па 8 студзеня
2020 года.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.