23 чэрвеня 2020 года пройдзе віртуальны семінар для зацікаўленых бакоў з краін Усходняга партнёрства наконт Рэгіянальнага пагаднення аб частотах (РПЧ). Мерапрыемства будзе арганізавана працоўнай групай экспертаў па частотах Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і праекта EU4Digital.
Галоўнай мэтай семінара з’яўляецца прэзентацыя і абмеркаванне РПЧ, якое павінна быць падпісана краінамі Усходняга партнёрства ў пачатку снежня 2020 года. Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлены сучасны стан спраў адносна падпісання РПЧ, а таксама адносна вызвалення частот 700 МГц і 3,4-3,8 ГГц. Акрамя таго, будзе разгледжаны тэкст РПЧ, а таксама абмеркаваны заўвагі да яго ўдзельнікаў семінара і далейшыя крокі на шляху падпісання РПЧ.