Першая сустрэча EaPConnect, прысвечаная тэме электроннай аховы здароўя

  • Дата: 27/01/21 па 27/01/21
  • Падзяліцца:

Яшчэ да пандэміі COVID-19 пераход да працы анлайн адбываўся ў розных сферах дзейнасці грамадства, у тым ліку ў медыцыне. Некалькі нацыянальных навукова-адукацыйных сетак (ННАС) падтрымліваюць праекты ў сферы электроннай аховы здароўя ці аказваюць сваім кліентам паслугі ў дадзенай галіне. Каб даведацца, якія тэмы, звязаныя з электроннай аховай здароўя, могуць быць актуальныя і прадстаўляць агульны інтарэс для нацыянальных навукова-адукацыйных сетак, заснаваныя ЕС праекты EU4Digital EaPConnect і GÉANT арганізуюць анлайн-семінар, які пройдзе 27 студзеня, з 10:00 да 15:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Рэгістрацыя адкрыта.

Гэтая першая сустрэча дазволіць удзельнікам даведацца ад ННАС аб вопыце, якім яны валодаюць, і аб магчымай ці запланаванай дзейнасці ў сферы электроннай аховы здароўя.

На сустрэчы будуць разгледжаны тры асноўных пытанні:

  • Якія актуальныя для электроннай аховы здароўя тэмы таксама актуальныя для ННАС (у першую чаргу тэмы, звязаныя з сеткай, кібербяспекай, даверам і ідэнтыфікацыяй).
  • Якія тэмы ўжо былі добра раскрытыя?
  • Ці засталіся якія-небудзь прабелы, якія заслугоўваюць больш глыбокага даследавання? 

На падставе атрыманых вынікаў і зацікаўленасці ўдзельнікаў сустрэча працягнецца абмеркаваннем магчымых далейшых дзеянняў. Пасяджэнне задумана як інтэрактыўнае мерапрыемства, і ўсе зацікаўленыя ННАС запрашаюцца да ўдзелу.

Першая сустрэча, прысвечаная тэме электроннай аховы здароўя, будзе складацца з трох сесій:

  1. Выпрацоўка ўзгодненай пазіцыі: падрыхтоўка глебы.
  2. Агульныя задачы ў сферы электроннай аховы здароўя – панэльнае пасяджэнне.
  3. Абмен перадавым вопытам і планы на будучыню.

Даведацца больш

27 студзеня 2021 года Праект EU4Digital EaPConnect арганізуе анлайн-семінар для даследавання тэм, звязаных з электроннай аховай здароўя, якія могуць быць актуальныя ці прадстаўляць агульны інтарэс для ННАС.

Падзеі

Паглядзець усё