

З 1 ліпеня 2020 года праект Eastern Partnership Connect (EaPConnect) уступае ў другую стадыю. Каардынаваны асацыяцыяй GÉANT і фінансаваны ЕС, 60-месячны праект «EU4Digital: аб’яднанне навуковай і адукацыйнай супольнасцей» (EaPConnect2) накіраваны на ўсталяванне сувязей паміж навуковай і адукацыйнай супольнасцямі з ЕС і краін Усходняга партнёрства і на скарачэнне лічбавага разрыву.
Новы праект будзе абапірацца на дасягненні першага праекта EaPConnect, які дазволіў дабіцца лепшай інтэграцыі з дзейнасцю, паслугамі і сеткамі GÉANT, а таксама ўнесці ўклад у навуку, адукацыю і ў больш шырокае кола грамадскасці ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне:
- цэны на падключэнне да Інтэрнэту былі зніжаны прыкладна на 60% у Беларусі і Украіне і прыкладна на 80% у Арменіі, Азербайджане і Грузіі, дзякуючы закупачнай дзейнасці, якая ажыццяўлялася ў супрацоўніцтве з GÉANT.
- падключанасць да пан’еўрапейскай навукова-даследчай сеткі GÉANT праз Інтэрнэт вырасла ў дзесяць разоў у Грузіі, Азербайджане, Малдове, Украіне і Беларусі і ў сем разоў у Арменіі ў параўнанні са станам спраў у пачатку праекта.
- колькасць падключаных устаноў значна вырасла ў Грузіі (17%), Арменіі (26%) і Азербайджане (58%). Каля 800 000 студэнтаў, даследчыкаў і супрацоўнікаў універсітэтаў і іншых звязаных устаноў могуць атрымаць доступ да партнёрскіх сетак і паслуг EaPConnect.
- даследчыкі, якія працуюць у самых розных галінах навукі ад фізікі элементарных часціц, сейсмалогіі, кліматалогіі да біямедыцынскіх навук і сінтэзу і распазнавання мовы, скарысталіся перавагамі сеткі і паслугамі, колькасць якіх пастаянна расце.
- праект спрыяў стварэнню і ўзмацненню чалавечых сетак з прыкладна 530 удзельнікамі падчас чатырох канферэнцый УП па электроннай інфраструктуры «EaPEC» і 30 трэнінгаў і семінараў, якія далі магчымасць каля 500 удзельнікам сустрэцца і вучыцца разам.
Другі праект EaPConnect пашырыць сетку інфраструктуры для паскарэння трансгранічнага навуковага абмену, павелічэння папулярнасці паслуг, ажыццяўленне якіх стала магчыма дзякуючы праекту і прапанавання новых паслуг для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай сферы і ўзмацнення пазіцый нацыянальных навукова-адукацыйных сетак (ННАС) у краінах Усходняга партнёрства ў дзяржаўных навукова-адукацыйных экасістэмах.
Фінансаванне і партнёры праекта
Праект фінансуецца ў рамках ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскага саюза. Генеральны дырэктарат Еўрапейскай камісіі па перамовах і добрасуседстве (DG NEAR) пакрывае 95% (10 млн еўра) выдаткаў і фінансуе другі праект EaPConnect; фінансаванне астатніх 5% ажыццяўляецца сумесна шасцю краінамі-бенефіцыярамі. Партнёрамі-бенефіцыярамі другога праекта EaPConnect з’яўляюцца Інстытут праблем інфарматыкі і аўтаматызацыі НАН Рэспублікі Арменія, Інстытут інфармацыйных тэхналогій НАН Азербайджана, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Асацыяцыя навукова-адукацыйных сетак Грузіі, Асацыяцыя навукова-адукацыйных сетак Малдовы і Асацыяцыя карыстальнікаў Украінскай навукова-адукацыйнай тэлекамунікацыйнай сеткі «УРАН». Сумеснымі партнёрамі-бенефіцыярамі з’яўляюцца навукова-адукацыйныя сеткі Германіі (DFN), Эстоніі (EENet фонду HITSA), Літвы (LITNET), Грэцыі (GRNET), Італіі (GARR), Познаньскі цэнтр суперкамп’ютараў і сетак PSNC (Польшча), навукова-адукацыйная сетка Румыніі (RoEduNet) і Арганізацыя для супрацоўніцтва па развіцці ІКТ у навукова-адукацыйнай сферы SURF (Нідэрланды). Партнёры будуць працаваць разам на канферэнцыях, семінарах, у рамках ментарскіх праграм і іншых сумесных мерапрыемстваў
для дасягнення мэт праекта і забеспячэння ўстойлівасці навукова-адукацыйных сетак у рэгіёне Усходняга партнёрства.
«Я з нецярпеннем чакаю пачатка сумеснай працы з усімі партнёрамі для таго, каб перавесці нашу працу на наступны ўзровень, каб унесці яшчэ большы ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, а таксама прынесці карысць грамадству і навукова-адукацыйным супольнасцям рэгіёна», – заявіла менеджар праекта EaPConnect Вераніка Дзі Луна (GÉANT).
Дадатковая інфармацыя
Ініцыятыва EU4DIgital накіравана на пашырэнне Адзінага лічбавага рынку Еўрапейскага саюза на краіны Усходняга партнёрства, развіваючы патэнцыял лічбавай эканомікі і грамадства, каб забяспечыць эканамічны рост, стварыць новыя працоўныя месцы, палепшыць узровень жыцця людзей і дапамагчы бізнесу. Праз ініцыятыву EU4Digital ЕС падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства на шляху зніжэння тарыфаў на роўмінг, развіцця высакахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымулявання эканомікі і пашырэння сферы электронных паслуг, гарманізацыі лічбавага рэгулявання ў розных сферах дзейнасці: ад лагістыкі да аховы здароўя, будавання кібербяспекі, развіцця навыкаў і стварэння новых працоўных месцаў у лічбавай індустрыі.
Асацыяцыя GÉANT з’яўляецца арганізацыяй на аснове членства, якая дзейнічае ў інтарэсах сваіх членаў для далейшага развіцця навукова-адукацыйных сетак у Еўропе і ў свеце. GÉANT злучае нацыянальныя навукова-адукацыйныя сеткі (ННАС) Еўропы пры дапамозе выдатнай высакахуткаснай шырокапалоснай і высакаўстойлівай пан’еўрапейскай сеткі, звязваючы даследчыкаў, акадэмікаў і студэнтаў адзін з адным, а таксама з паловай краін свету.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- EaPConnect
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей

10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей