Папярэднія дасягненні і задачы на будучыню праекта «EU4Digital: Усталяванне сувязей паміж навукова-адукацыйнымі супольнасцямі», які фінансуецца ЕС і вядомы пад назвай EaPConnect, былі прадстаўлены на сустрэчы на высокім узроўні, якая была арганізавана праектам EU4Digital 5 кастрычніка 2020 года. Сесія, якая стала афіцыйным пачаткам другой пяцігадовай фазы, адбылася ў рамках другой штогадовай сустрэчы Кіруючага камітэта Ініцыятывы EU4Digital, якая праходзіла з 5 па 9 кастрычніка.
Галава падраздзялення Еўрапейскай камісіі Генеральнага Дырэктарата па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні DG NEAR, якая фінансуе EaPConnect, Мацьё Буске прыняў больш за 65 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў, дэлегацый і інстытутаў ЕС.
«Калі мы гаворым аб партнёрстве, якое дае вынікі, я лічу, што гэта добры прыклад», – заявіў галава падраздзялення DG NEAR Мацьё Буске, падсумаваўшы галоўныя дасягненні першага праекта EaPConnect падчас мерапрыемства, якое паклала пачатак другой фазе.
Дасягненні і чаканні
Прадстаўнікі Генеральнага дырэктарата па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях DG CONNECT і Генеральнага дырэктарата па даследаваннях і інавацыях DG R&I засяродзілі ўвагу на дасягненнях на сённяшні дзень і чаканнях ад другога праекта: забеспячэнні доўгатэрміновага падключэння; падтрыманні няспыннасці працы навукова-адукацыйных супольнасцей падчас пандэміі COVID-19; і здольнасці адпаведных сетак, сэрвісаў і сродкаў супрацоўніцтва, якія прэдастаўляюцца нацыянальнымі навукова-адукацыйнымі сеткамі (ННАС), да падтрымкі інтэрдысцыплінарнасці, якая грае важную ролю ў даследаваннях і з’яўляецца галоўнай тэмай будучай рамачнай праграмы Horizon Europe.
Галоўныя задачы другой фазы – аб’яднанне навукова-адукацыйных супольнасцей Усходніх краін-партнёраў і ЕС, пераадоленне лічбавага разрыву паміж імі, забеспячэнне прысутнасці студэнтаў і даследчыкаў з УП у міжнародных ініцыятывах і праектах нараўне з іншымі ў Еўропе. Старшы менеджар праектаў у галіне міжнародных адносін GÉANT Вераніка дзі Луна прадставіла агляд, які падкрэслівае, што ўстойлівасць партнёрскіх нацыянальных навукова-адукацыйных сетак (ННАС) з’яўляецца вельмі важнай для здольнасці падтрымліваць іх навукова-адукацыйныя супольнасці і нацыянальную лічбавую павестку ў доўгатэрміновай перспектыве. Павышэнне бачнасці цэннасці праекта і дасягненняў партнёраў таксама вельмі важна.
Генеральны дырэктар GÉANT Эрык Хёйзер растлумачыў, як ННАС і GÉANT падтрымліваюць навукова-адукацыйную супольнасць і больш шырокае грамадства. Планы па ўдасканаленні як сетак GÉANT, так і EaPConnect пры дапамозе тэхналогій аптычнага валакна ў бліжэйшыя гады дапамогуць скараціць лічбавы разрыў: «Да канца абодвух праектаў краіны УП будуць на такім жа ўзроўні падключэння навукова-адукацыйных супольнасцей, як астатнія краіны Еўропы».
Дадатковая інфармацыя
Другая штогадовая сустрэча Кіруючага камітэта EU4Digital была арганізавана Праектам EU4Digital у фармаце серыі віртуальных сесій, накіраваных на агляд вынікаў, дасягнутых у рамках праграмы, і абмеркаванне будучых прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Усходняга партнёрства ў лічбавай галіне.
Наведайце вэб-сайты EaPConnect, EU4Digital і GÉANT.