

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Партнёры EaPConnect падтрымліваюць навукова-адукацыйную дзейнасць падчас пандэміі COVID-19
Дата: 17/04/20
У той час, калі даследчыкі імкнуцца зразумець COVID-19, а людзі ў многіх краінах свету працуюць і вучацца з дому, арганізацыі нацыянальных навукова-адукацыйных сетак (ННАС) падтрымліваюць іх дзейнасць і забяспечваюць іх неабходнымі сродкамі і паслугамі. Не выключэнне і партнёры заснаванага ЕС праекта EaPConnect, якія рознымі спосабамі падтрымліваюць свае супольнасці ў шасці краінах Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.
Паскарэнне тэмпу даследаванняў
Малдаўскія даследчыкі атрымліваюць доступ і аналізуюць медыцынскія дадзеныя, якія датычацца лячэння COVID-19, дзякуючы падтрымцы RENAM (Асацыяцыі навукова-адукацыйных сетак Малдовы). Забеспячэнне інфраструктуры для доступу ў інтэрнэт, камп’ютарнай апрацоўкі і захавання інфармацыі дазваляе даследчыкам з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Кішынёва выкарыстоўваць сетку Лічбавых выяў і камунікацый ў медыцыне DICOM для захавання і перадачы медыцынскіх выяў. Яны ўдзельнічаюць у міжнародных сумесных праектах з партнёрамі з краін ЕС і выкарыстоўваюць гэты вопыт для наладжвання супрацоўніцтва ўнутры краины. RENAM таксама актыўна прасоўвае схему PRACE (Партнёрства па перспектыўных вылічальных сістэмах у Еўропе) для паскораных прапаноў, мэтай якой з’яўляецца змяншэнне ўплыву COVID-19. Малдаўскія вучоныя ў галіне біямалекулярных даследаванняў, біяінфарматыкі, бія-сімуляцый і эпідэміялагічнага аналізу могуць запрасіць камп’ютарныя рэсурсы, неабходныя для навуковай дзейнасці.
У Арменіі ASNET-AM (Акадэмічная навукова-даследчая камп’ютарная сетка Арменіі) падтрымлівае Інстытут праблем інфарматыкі і аўтаматызацыі Нацыянальнай акадэміі навук у падрыхтоўцы для пабудовы мадэлі паводзінаў віруса. Яны пачынаюць супрацоўніцтва з Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам высокатэхналагічнай прамысловасці, накіраванае на мадэліраванне чаканых вынікаў пандэміі і магчымасці вяртання да звычнай жыццядзейнасці. У Грузіі GRENA (Асацыяцыя навукова-адукацыйных сетак Грузіі) адказала на запытанні ад некалькіх універсітэтаў, павялічыўшы рэсурсы іх Віртуальных машын (ВМ) і палепшыўшы іх канфігурацыю. У Беларусі вучоныя ўжо малі вопыт сінтэзу бялковых злучэнняў з ужываннем высокапрадукцыйных камп’ютарных тэхналогій, а BASNET (Беларуская навукова-адукацыйная сетка) падтрымлівае даследчыкаў у галіне біяінфарматыкі з Аб’яднанага інстытута праблем
інфарматыкі (АІПІ), дапамагаючы ім уносіць прапановы ў ініцыятыву Fastgrants, накіраваную на барацьбу з COVID-19.
Усе партнёры EaPConnect шукаюць дадатковыя магчымасці для супрацоўніцтва адзін з адным і з партнёрамі з ЕС, каб спрыяць развіццю электроннай аховы здароўя і даследаванням у галіне дыягностыкі, лячэння і папярэджання захворванняў.
Прылады для камунікацыі і анлайн-навучання
У той час, калі навукова-даследчыя ўстановы ўжо карыстаюцца высокахуткаснай сувяззю і дадатковымі паслугамі ННАС, адной з галоўных праблем, выкліканых крызісам, застаецца забеспячэнне магчымасці працы і навучання з дому. Вэб- і відэаканферэнцыі, платформы для электроннага навучання і іншыя анлайн-сродкі ўжо былі забяспечаны партнёрамі EaPConnect, аднак некаторыя дадалі новыя сродкі, у асаблівасці ў адказ на пандэмію.
Просты да карыстання сродак для анлайн-сустрэч eduMEET быў распрацаваны праектам GÉANT (GN4-3), які фінансуецца ЕС. Гэты сродак знаходзіцца ў шырокім доступе як самастойны інструмент і як частка openUp2U – скарочанай версіі Прасторы для лічбавага навучання новага пакалення праекта ЕС Up2U. Цяпер RENAM прапануе eduMEET і openUp2U, а таксама актыўна прасоўвае гэтыя прылады для ўстаноў адукацыі і шукае падтрымкі ад Міністэрства адукацыі, культуры і даследаванняў Рэспублікі Малдова, каб забяспечыць бесперапыннае навучанне падчас крызісу. URAN Association (Асацыяцыя карыстальнікаў украінскай даследча-акадэмічнай сеткі) хутка ўсталявала eduMEET пры падтрымцы EaPConnect, Up2U і GÉANT. Праз два тыдні пасля запуску, які адбыўся 24 сакавіка, сродак прыцягнуў рэгулярных карыстальнікаў, рэгіструючы да 100 адначасовых карыстальнікаў у часы пікавай актыўнасці.
URAN, RENAM і ASNET-AM таксама прапануюць сродкі на аснове сістэмы анлайн-канферэнцый BigBlueButton, якая знаходзіцца ў свабодным доступе і дае карыстальніку іншыя магчымасці ў параўнанні з eduMEET. Прылада для анлайн-сустрэч WebClass, распрацаваная URAN, набыла вялікую папулярнасць, а колькасць яе карыстальнікаў асабліва павялічылася ў перыяд крызісу. ASNET-AM прапануе лёгкі сродак для анлайн-сустрэч (meet.asnet.am), а таксама больш поўны сродак для канферэнцый (barev.asnet.am) і сродак для электроннага навучання на аснове Moodle (edu.asnet.am). IT-Акадэмія GRENA пратэсціравала BigBlueButton і Zoom перад тым, як перамясціць электроннае навучанне на WEBEX. BASNET вырашыла тэхнічныя праблемы, каб забяспечыць магчымасць правядзення анлайн-сустрэч Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН).
У Азербайджане ўвага была сканцэнтравана на развіцці і выкарыстанні новых форм падрыхтоўкі, што ўключае дыстанцыйнае навучанне і выкарыстанне інтэрактыўных вучэбных магчымасцей. ННАС Азербайджана AzScienceNet адкрыла Цэнтр дыстанцыйнага навучання на базе навуковай карпарацыйнай сеткі Інстытута інфармацыйных тэхналогій
Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана. Дактаранты Нахічэванскага дзяржаўнага універсітэта (НДУ) выкарыстоўваюць сістэму для правядзення лекцый анлайн падчас крызісу. Мэта – стварыць сэрвіс дыстанцыйнай адукацыі, які дапаможа паскорыць інавацыйнае развіццё адукацыйнай сістэмы ў Азербайджане ў доўгатэрміновай перспектыве.
Іншыя ініцыятывы
GRENA не толькі падтрымлівае універсітэты ў вырашэнні тэхнічных праблем з электронным навучаннем і відэаканферэнцыямі, але і дапамагае павялічыць рэсурсы ВМ і патэнцыял доступу і да некалькіх медыя-арганізацый і інфармацыйных агенцтваў. GRENA таксама дапамагае грамадзянам заставацца ў курсе сітуацыі з COVID-19 у Грузіі і ў свеце.
Беларусь трапіла пад уплыў віруса пазней, чым шмат іншых краін, і толькі ў пачатку красавіка пачала закрыццё ўстаноў і ўвядзенне абмежаванняў. ННАС BASNET працягвае падтрымліваць адну ініцыятыву – «Music Therapy». Гэта анлайн-канцэрты ў прамым эфіры, якія маюць адукацыйна-забаўляльны характар і разлічаны на шырокую публіку.
Забеспячэнне безупыннасці навукова-адукацыйнай дзейнасці
У той час, калі камерцыйныя правайдары інтэрнэт-паслуг змагаюцца, каб здолець з запросам на шырокапалосную сувязь, ННАС маюць здольнасць забяспечыць безупыннасць найбольш важных даследаванняў. Нават калі члены каманд партнёраў EaPConnect працуюць у бяспечных умовах «каранціну” з дому, усе партнёры забяспечваюць безупыннасць працы шырокапалосных сетак і паслуг, якія з’яўляюцца незаменнымі для працы даследчых супольнасцей у іх краінах.
Праект EaPConnect імкнецца стварыць рэгіянальную навукова-адукацыйную сетку ў краінах Усходняга партнёрства ЕС, а менавіта ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Агульная мэта – гэта памяншэнне лічбавага разрыву, паляпшэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і спрыянне ўдзелу мясцовых вучоных, студэнтаў і акадэмікаў у сусветных навукова-адукацыйных калабарацыях.
Чытаць на дадзеную тэму на сайце EaPConnect
Каронавірус: Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх Усходніх партнёраў
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- EaPConnect
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей