У ліпені пачнецца другая фаза фінансаванага ЕС праекта EaPConnect, узмоцненага абноўленымі палітычнымі абавязацельствамі партнёрства паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства (УП) наконт моцнай лічбавай прысутнасці ў рэгіёне Усходняга суседства ЕС.
Ключавымі дасягненнямі праекта EaPConnect за апошнія пяць гадоў з’яўляюцца лепшая інтэграцыя з дзейнасцю, паслугамі і сеткамі GÉANT, а таксама ўклад у даследаванні, адукацыю і ў больш шырокае кола грамадскасці ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.
Звязанасць як ключавы элемент
Да пачатку праекта EaPConnect сувязь паміж краінамі Усходняга партнёрства і пан’еўрапейскай сеткай GEANT была ўскоснай, непрадукцыйнай ці нават адсутнічала. Сёння ўсе краіны звязаны адна з адной, з павелічэннем патэнцыялу звязанасці ў дзесяць разоў у Грузіі, Азербайджане, Малдове, Украіне і Беларусі і ў сем разоў у Арменіі. Пастаўка абсталявання пры садзейнічанні праекта GÉANT дапамагла знізіць цэны на падключэнне да Інтэрнэту прыкладна на 60% у Беларусі і Украіне і прыкладна на 80% у краінах Паўднёвага Каўказа.
Павышэнне звязанасці з’яўляецца неад’емным для інфармацыйна ёмістых даследаванняў. Напрыклад, украінскія і беларускія фізікі, якія займаюцца вывучэннем элементарных часціц, дапамагаюць разгадаць фундаментальныя таямніцы сусвету, выкарыстоўваючы дадзеныя эксперыментаў з Вялікім адронным калайдарам ЦЭРН.
Паслугі і падтрымка
Каля 800 000 студэнтаў, даследчыкаў і супрацоўнікаў універсітэтаў і іншых звязаных устаноў могуць атрымаць доступ да партнёрскіх сетак і паслуг EaPConnect. Падчас ажыццяўлення праекта колькасць падключаных устаноў значна вырасла ў Грузіі (17%), Арменіі (26%) і Азербайджане (58%).
Таксама ў адказ на пандэмію COVID-19 вырасла колькасць віртуальных сустрэч і сродкаў навучання для таго, каб навучанне магло працягвацца і падчас крызісу.
Таксама назіраўся рост папулярнасці воблачных паслуг у краінах-партнёрах – зараз імі карыстаюцца 126 арганізацый; напрыклад, для акадэмічнага выдавецтва ва Украіне, для прагназавання змены клімату ў Грузіі, для прагназавання прыродных катаклізмаў у Арменіі і для трактоўкі і аналізу медыцынскіх здымкаў у Малдове і Беларусі.
Cсупольнасць і супрацоўніцтва
Праект EaPConnect пабудаваў прадуктыўныя чалавечыя сеткі паміж краінам УП, іншымі нацыянальнымі навукова-адукацыйнымі сеткамі (ННАС)і электроннай інфраструктурай. Дзесяць еўрапейскіх і тры нееўрапейскія ННАС усталявалі партнёрскія адносіны; дзякуючы схеме ментарства для практычна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у Арменіі з’явілася камп’ютарная група рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Чатыры канферэнцыі УП па электроннай інфраструктуры «EaPEC» прыцягнулі каля 530 чалавек з больш чым 50 арганізацый. Падчас канферэнцый былі прадстаўлены 22 праекты, адабраныя ў рамках праграмы «Enlighten Your Research». 30 трэнінгаў і семінараў далі каля 500 удзельнікам магчымасць сустрэцца і вучыцца разам. Дадзеныя мерапрыемствы дапамаглі ўсталяваць і ўзмацніць адносіны паміж даследчыкамі, міністэрствамі і дзяржаўнымі ўстановамі і
павялічыць прысутнасць інфармацыі аб іх у мясцовых і дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
Аб праекце EaPConnect
Праект EaPConnect імкнецца стварыць рэгіянальную навукова-адукацыйную сетку ў краінах Усходняга партнёрства ЕС, а менавіта ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Галоўныя мэты праекта – гэта памяншэнне лічбавага разрыву, паляпшэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і спрыянне ўдзелу мясцовых вучоных, студэнтаў і акадэмікаў у сусветных навукова-адукацыйных калабарацыях.