9-ая сустрэча Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятыўных органаў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) прайшла ў Бялградзе, Сербія з 3 па 4 сакавіка 2020 года. На сустрэчы сабраліся прадстаўнікі ўсіх шасці краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдовы і Украіны), а таксама прадстаўнікі краін-членаў ЕС (Чэхіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Славеніі, Швецыі і Румыніі) і Сербіі.
Сустрэча дала ўдзельнікам з усіх трох рэгіёнаў (УП, ЕС і Заходнебалканскіх краін) выдатную магчымасць прадставіць свае бягучыя праекты па развіццю шырокапалоснай сувязі і абмяняцца поглядамі па гэтым пытанні. Галоўным вынікам гэтай сустрэчы стала прыняцце працоўнай групай экспертаў Метадалогіі ацэнкі незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў электронных камунікацый для краін Усходняга партнёрства. Гэта Метадалогія, створаная для краін Усходняга партнёрства ў рамках ініцыятывы EU4Digital, павінна стаць інструментам для заснавання незалежнага нацыянальнага рэгулятыўнага органа (НРО) электронных камунікацый там, дзе такая ўстанова яшчэ адсутнічае. Метадалогія таксама можа выкарыстоўвацца для ацэнкі незалежнасці існуючых НРО і служыць у якасці кіраўніцтва для самастойнай ацэнкі незалежнасці НРО, калі гэта неабходна.