Зацікаўленыя бакі з краін Усходняга партнёрства абмеркавалі канчатковую версію Рэгіянальнага пагаднення аб частотах
Дата: 01/07/20
23 чэрвеня 2020 года зацікаўленыя бакі з краін Усходняга партнёрства прынялі ўдзел у анлайн-семінары наконт Рэгіянальнага пагаднення аб частотах (РПЧ). З прычыны дзеючых абмежаванняў на перамяшчэнне мерапрыемства было арганізавана на віртуальнай платформе працоўнай групай экспертаў па частотах пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.
Семінар быў праведзены для абмеркавання вынікаў нарад на дзяржаўным узроўні і распрацоўкі канчатковай версіі РПЧ. Падчас мерапрыемства быў прадстаўлены сучасны стан спраў адносна падпісання РПЧ, а таксама вызвалення частот 700 МГц і 3,4-3,8 ГГц. Акрамя таго, быў разгледжаны тэкст РПЧ, а таксама абмеркаваны заўвагі да яго ўдзельнікаў семінара і далейшыя крокі на шляху падпісання РПЧ і вызвалення частаты 700 МГц.
Падрыхтоўка РПЧ пачалася ў снежні 2019 года, а яго пачатковая версія ўжо прайшла два этапы нарад паміж членамі працоўнай групы экспертаў па частотах. Чакаецца, што канчатковая версія РПЧ будзе вынесена на азнаямленне і пацверджанне краінамі Усходняга партнёрства падчас сустрэчы групы экспертаў па гарманізацыі лічбавых рынкаў (HDM Panel). Падпісанне РПЧ плануецца ў снежні падчас 4-ай сустрэчы міністраў з краін УП.
Рэгіянальнае пагадненне аб частотах забяспечыць гарманізаванае выкарыстанне частотных рэсурсаў сярод краін-партнёраў і з ЕС. Вызваленне частаты 700 МГц дазволіць пашырыць зону пакрыцця мабільных сетак, і ў прыватнасці сеткі 5G у будучыні.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.