Усходнія партнёры абавязаліся канчаткова аформіць пагадненні аб роўмінгу і спектры да снежня
Дата: 24/09/21
Прадстаўнікі шасці Усходніх краін-партнёраў выказалі гатоўнасць прыняць усе неабходныя меры на дзяржаўным узроўні, каб падрыхтаваць як Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу, так і Рэгіянальнае пагадненне аб спектры да падпісання ў снежні 2021 года.
Абяцанне наконт двух пагадненняў было дадзенае на сходзе для зацікаўленых бакоў, якое арганізавала сетка рэгулятараў тэлекамунікацый Усходняга партнёрства EaPeReg 23 верасня і дзе прысутнічалі арганізацыі дадзенай галіны з шасці краін-партнёраў.
Абодва пагадненні з’яўляюцца ключавымі задачамі ініцыятывы EU4Digital. Чакаецца, што Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу дазволіць знізіць цэны на роўмінг ва Усходніх краінах-партнёрах амаль на 90% цягам пяці гадоў, а агульны станоўчы эфект складзе 4,6 млн еўра. Дзякуючы Рэгіянальнаму пагадненню аб спектры атрымаецца ўпарадкаваць асноўныя дыяпазоны частот для развіцця тэхналогіі 5G у рэгіёне Усходняга партнёрства, што дазволіць хутчэй перайсці да тэхналогій высокахуткаснай мабільнай сувязі ў краінах-партнёрах.
Сход для зацікаўленых бакоў наведалі 84 удзельнікі, якія прадстаўлялі арганізацыі з Усходніх краін-партнёраў, дзяржавы-члены ЕС і Еўрапейскую камісію.
Удзельнікі таксама атрымалі актуальную інфармацыю аб працы над рэгулятыўным кіраваннем. Праца ў гэтым напрамку ў межах праекта EU4Digital завяршыцца падрыхтоўкай законапраектаў для кожнай з краін-партнёраў. Гэта дазволіць павысіць патэнцыял нацыянальных рэгулятыўных органаў, будзе садзейнічаць выкананню Пагадненняў аб роўмінгу і спектры, узмацненню канкурэнцыі на рынку электронных камунікацый і абароне правоў спажыўцоў.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.