У Кішынёве праходзіць Штогадовая канферэнцыя Усходняга партнёрства па даследаваннях і інавацыях

  • Дата: 27/10/19
  • Падзяліцца:

21 кастрычніка Міністэрства адукацыі, культуры і даследаванняў Рэспублікі Малдова пры падтрымцы Генеральнага дырэктарата Еўрапейскага саюза па даследаваннях і інавацыях і Генеральнага дырэктарата па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні арганізавала Штогадовую канферэнцыю Усходняга партнёрства (УП) па навукова-інавацыйным супрацоўніцтве ЕС-і УП пасля 2020 года.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел міністры і высокапастаўленыя службовыя асобы Рэспублікі Малдова і Еўрапейскай камісіі, больш за 100 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, адказных за даследаванні і інавацыі, а таксама даследчыкі і прадстаўнікі прыватнага сектара і грамадзянскай супольнасці з шасці краін Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія,  Беларусь, Грузіі, Рэспубліка Малдова і Украіна).

У сваім выступе міністр адукацыі, культуры і даследаванняў Ліліяна Нікалэеску-Анафрэй пералічыла асноўныя дасягненні Рэспублікі Малдова ў галіне даследаванняў і інавацый, у тым ліку: зацвярджэнне нацыянальнай дарожнай карты па інтэграцыі Рэспублікі Малдова ў еўрапейскую даследчую прастору і Нацыянальнай праграмы ў галіне даследаванняў і інавацый на 2020-2023 гады і далучэнне да праграмы Еўрапейскага саюза па даследаваннях і інавацыях «Гарызонт 2020». «Новым выклікам для нас з’яўляецца далучэнне да наступнай праграмы даследаванняў і інавацый — Гарызонт Еўропа, што будзе азначаць далейшую інтэграцыю Рэспублікі Малдова ў еўрапейскую даследчую прастору», — дадала яна.

Спн. Сігне Ратсо, намесніца генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па даследаваннях і інавацыях, зазначыла, што Еўрапейская даследчая прастора грунтуецца на прынцыпе адкрытай навукі і адкрытых інавацый, а ў рамках УП прапануюцца рашэнні праблем, што стаяць перад грамадствам. Новая Рамачная праграма Еўрапейскага саюза па даследаваннях і інавацыях «Гарызонт Еўропа» будзе садзейнічаць развіццю навукі і тэхналогіі, каб забяспечыць рашэнне ключавых глабальных праблем у такіх сферах, як ахова здароўя, старэнне, бяспека, забруджанне навакольнага асяроддзя і змяненне клімату. «Мы ведаем пра тыя цяжкасці, з якімі вы сутыкаецеся, але дзе ёсць воля, там будзе рух наперад, і ў Рэспублікі Малдова ёсць такая воля».

На канферэнцыі абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы даследаванняў і інавацый у краінах Усходняга партнёрства, праграмы ЕС, даступныя для даследчыкаў і ўстаноў, а таксама дзейнасць усходніх краін-партнёраў ў сферы даследаванняў і інавацый.

Праз ініцыятыву EU4Digital Еўрапейскі саюз таксама падтрымлівае рэформы і садзейнічанне развіццю даследаванняў у сферы ІКТ, стартапаў і інавацыйных экасістэм у рэгіёне Усходняга партнёрства, абапіраючыся на вопыт і перадавыя практыкі ЕС.

Press release

Навіны

Паглядзець усё