Усходняе партнёрства: лічбавы пераход у цэнтры ўвагі новага парадку дня, накіраванага на аднаўленне, устойлівасць і рэформы

  • Дата: 06/07/21
  • Падзяліцца:

Садзейнічанне лічбаваму пераходу – адна з галоўных мэт супрацоўніцтва ЕС з усходнімі партнёрамі на бліжэйшыя гады ў адпаведнасці з Галоўнымі задачамі Усходняга партнёрства пасля 2020 года, якія былі апублікаваныя 2 ліпеня.

Парадак дня заснаваны на пяці доўгатэрміновых мэтах, галоўнай з якіх з’яўляецца ўстойлівасць. Яны былі вызначаныя ў сакавіку 2020 года і будуць мець уплыў на будучыню Усходняга партнёрства. Парадак дня будзе падмацаваны Планам эканамічнага развіцця і інвестыцый. У яго межах 2,3 мільёна еўра будуць выдзеленыя на гранты, змешанае фінансаванне і гарантыі з магчымасцю мабілізацыі да 17 мільёнаў еўра дзяржаўных і прыватных інвестыцый. Прапанова ЕС будзе абмеркаваная разам з будучай палітыкай, што датычыцца Усходняга партнёрства, у тым ліку і на саміце Усходняга партнёрства, запланаваным на снежань 2021 года.

Мэтамі ўсебаковага парадку дня з’яўляюцца садзейнічанне гандлю, росту і стварэнню новых працоўных месцаў, уклад у развіццё сувязі, умацаванне дэмакратычных інстытутаў і вяршэнства закону, падтрымка зялёнага і лічбавага перахода і развіццё грамадстваў, якія прытрымліваюцца прынцыпаў справядлівасці і гендарнай і сацыяльнай роўнасці.

Прапанова ўключае дзесяць галоўных мэт  на 2025 год, якія былі абраныя, каб пазначыць ясныя абавязацельствы ва ўсіх прыярытэтных сферах супрацоўніцтва. У сферы лічбавай трансфармацыі УП галоўнай мэтай з’яўляецца:

  • Высакахуткасны інтэрнэт: прынамсі 80 % гаспадарак павінны мець доступ да таннага высакахуткаснага інтэрнэту, а асаблівая ўвага ўдзяляецца гендарнай роўнасці, скарачэнню разрыву паміж горадам і вёскай і сацыяльнай інклюзіўнасці.

Іншыя важныя задачы ў дадзенай сферы на 2025 год:

  • Міжнародны роўмінг: скарачэнне рознічных цэн на паслугі міжнароднага роўмінгу ў краінах-партнёрах прынамсі на 80 % у адпаведнасці з Рэгіянальным пагадненнем аб роўмінгу (мусіць быць падпісанае ў 2021 годзе); працягванне вывучэння магчымасцей стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы паміж краінамі УП і дзяржавамі-членамі ЕС.
  • Надзейныя сеткі 5G. Для развіцця сетак 5G і адпаведных паслуг, а таксама вызвалення палос частот для мабільных аператараў неабходна прытрымлівацца каардынаванага падыходу ЕС і прыняць суразмерныя і адпаведныя меры бяспекі з папярэдняй ацэнкай рызыкі. Рэгіянальнае пагадненне аб спектры паміж краінамі УП (мусіць быць падпісанае ў 2021 годзе) уступіць у поўную сілу.
  • Электроннае кіраванне: прынамсі 80 % дзяржаўных паслуг павінны быць даступныя анлайн праз функцыянальна сумяшчальныя платформы; прынамсі чатыры краіны УП мусяць дамовіцца аб узаемным прызнанні лічбавых подпісаў паміж сабой і з ЕС, а 30 % міжнародных дакументаў павінны падпісвацца пры дапамозе лічбавых подпісаў; мусяць дзейнічаць прынамсі чатыры транспартных калідоры, дапаўняючы сетку TEN-T, а 30 % міжнародных лагістычных дакументаў павінны падпісвацца лічбавым спосабам.
  • Лічбавая эканоміка і інавацыі: павелічэнне аб’ёмаў электронных камерцыйных аперацый з краінамі ЕС на 50%; пашырэнне лічбавых магчымасцей аднаго мільёна грамадзян УП дзякуючы стварэнню платформы лічбавай адукацыі; інвестыцыі ў памеры 100 мільёнаў еўра для стымуляцыі лічбавых інавацый і падтрымкі высокаэфектыўных лічбавых стартапаў, а таксама ўклад у стварэнне адпаведных працоўных месцаў, якія патрабуюць высокай кваліфікацыі.
  • Кіберустойлівасць – кібербяспека: закладанне інстытуцыянальных, палітычных і заканадаўчых асноў кібербяспекі ва ўсіх краінах УП, якія адпавядалі б заканадаўству і кіраўніцтву ЕС; увядзенне метадалогіі Агенцтва Еўрапейскага саюза па кібербяспецы (ENISA) адносна ландшафту кіберпагроз у кожнай з краін УП; садзейнічанне далейшаму набліжэнню да еўрапейскіх і міжнародных стандартаў абароны даных.

Акрамя таго, лічбавая трансфармацыя прысутнічае і ў іншых прыярытэтных напрамках, такіх як падтрымка МСП на шляху лічбавага пераходу, падтрымка лічбавізацыі адукацыі, а таксама лічбавыя навыкі для моладзі, інвестыцыі ў даследаванні і інавацыі і садзейнічанне распаўсюджванню лічбавых інструментаў і паслуг электроннай аховы здароўя.

Забяспечваючы выкананне задачы лічбавага пераходу, План эканамічнага развіцця і інавацый дазволіць мабілізаваць патэнцыяльныя інвестыцыі памерам да 1,5 мільярда еўра на развіццё і ўдасканаленне інфраструктуры для шырокапалоснай сувязі (аптавалакно, мабільныя сістэмы), у прыватнасці ў аддаленых раёнах і сельскай мясцовасці, каб скараціць лічбавы разрыў унутры краін. ЕС таксама будзе спрыяць развіццю экасістэм для лічбавых паслуг.

У адпаведнасці з гэтым планам праз Ініцыятыву ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) будзе інвеставана яшчэ 100 мільёнаў еўра на стымуляцыю лічбавых інавацый і высокаэфектыўных стартапаў і садзейнічанне стварэнню адпаведных працоўных месцаў, якія патрабуюць высокай кваліфікацыі. Ініцыятыва DISC таксама ўмацуе экасістэму УП для ўзгадоўвання стартапаў і дапаможа пашырыць доступ да фінансавання (пасяўнога, анёльскага і венчурнага). Спажыванне бясплатных і адкрытых даных і паслуг касмічных праграм ЕС «Капернік» і «Галілеа» будзе служыць далейшым стымулам для лічбавых стартапаў і забяспечваць стварэнне рашэнняў і дадаткаў, якія патрабуюцца ў кожнай асобнай мясцовасці.

Новы парадак дня таксама прапануе перагляд шматбаковай архітэктуры УП для дастасавання яе базы да новых галоўных задач, каб яна поўнасцю адпавядала свайму мэтаваму назначэнню. 

Рэгіянальны план эканамічнага развіцця і інвестыцый дапаможа аднаўленню сацыяльна-эканамічнай сферы пасля пандэміі COVID і будзе садзейнічаць доўгатэрміновай устойлівасці ў адпаведнасці з прынцыпам «зрабіць лепш, чым было». План змяшчае агляд найбольш важных інвестыцый і набор галоўных ініцыятыў, якія былі вызначаныя сумесна з краінамі-партнёрамі з улікам іх прыярытэтаў, патрэбнасцей і імкненняў.

Прапановы будуць абмеркаваныя з краінамі-партнёрамі, дзяржавамі-членамі ЕС, грамадскай супольнасцю і іншымі ключавымі гульцамі ў святле 6-га Саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў снежні 2021 года.

Даведацца больш: 

Сумесны рабочы дакумент. Аднаўленне, устойлівасць і рэформы: галоўныя задачы Усходняга партнёрства пасля 2020 года  

Сумеснае камюніке. Палітыка адносна Усходняга партнёрства пасля 2020 года: умацаванне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое прыносіць карысць усім

Галоўныя задачы на будучыню. Інфармацыйны бюлетэнь

20 задач на 2020 год. Дасягненні. Інфармацыйны бюлетэнь

Пытанні і адказы: галоўныя задачы Усходняга партнёрства пасля 2020 года

Навіны

Паглядзець усё