Новыя мэты палітыкі Усходняга партнёрства пасля 2020 года: лічбавая трансфармацыя — адзін з пяці ключавых прыярытэтаў

  • Дата: 19/03/20
  • Падзяліцца:

Падтрымка ўстойлівай лічбавай трансфармацыі з’яўляецца адным з пяці палітычных прыярытэтаў, прапанаваных Еўрапейскай камісіяй у якасці доўгатэрміновых палітычных мэт Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года. Прапанова апублікаваная 18 сакавіка.

Новыя палітычныя мэты накіраваныя на пашырэнне гандлю, паляпшэнне сувязей і паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі, умацаванне дэмакратычных інстытутаў, вяршэнства права, экалагічнай і кліматычнай устойлівасці, падтрымку лічбавай трансфармацыі і пашырэнне справядлівага і інклюзіўнага грамадства.

Сфармулявана пяць палітычных прыярытэтаў:

  • Партнёрства, якое СТВАРАЕ
    Разам дзеля стварэння жыццяздольнай, устойлівай і інтэграванай эканомікі
  • Партнёрства, якое АБАРАНЯЕ
    Разам дзеля падсправаздачных дзяржаўных інстытутаў, вяршэнства права і бяспекі
  • Партнёрства, якое ІДЗЕ ЗЯЛЁНЫМ ШЛЯХАМ
    Разам дзеля экалагічнай і кліматычнай устойлівасці
  • Партнёрства, якое ЯДНАЕ
    Разам дзеля ўстойлівай лічбавай трансфармацыі
  • Партнёрства, якое ПАШЫРАЕ МАГЧЫМАСЦІ
    Разам дзеля ўстойлівага, справядлівага і інклюзіўнага грамадства

Адносна прыярытэту ў лічбавай сферы, Еўрапейская камісія ўдакладняе:

«Моцная лічбавая прысутнасць ЕС у суседніх краінах будзе спрыяць росту і ўстойліваму развіццю. У гэтай сувязі ЕС будзе працягваць інвеставаць у лічбавую трансфармацыю краін-партнёраў у адпаведнасці з заканадаўствам і перадавой практыкай ЕС і падтрымліваць рост высокаінавацыйных лічбавых стартапаў у рэгіёне. ЕС будзе і надалей аказваць падтрымку і садзейнічаць кіберустойлівасці краін-партнёраў».

Як новая палітыка УП будзе займацца лічбавай трансфармацыяй? 

Паводле Стратэгіі па фарміраванні лічбавай будучыні Еўропы, лічбавая трансфармацыя можа забяспечыць рост і стымуляваць устойлівае развіццё як для ЕС, так і для краін-партнёраў. Менавіта таму ЕС будзе інвеставаць у лічбавую трансфармацыю краін-партнёраў у адпаведнасці з заканадаўствам ЕС і перадавой практыкай, а таксама імкнуцца распаўсюдзіць на краіны УП перавагі адзінага лічбавага рынку. Гэта дазволіць палепшыць доступ да лічбавай інфраструктуры і паслуг, удасканаліць дзяржаўныя і адміністрацыйныя паслугі для грамадзян, пашырыць шырокапалосную інфраструктуру, асабліва ў рэгіёнах, і ўмацаваць электроннае кіраванне.

Абвяшчаючы новыя палітычныя рамкі Вярхоўны прадстаўнік/Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль зазначыў: «Моц нашых суседзяў — гэта таксама моц Еўрапейскага саюза; Усходняе партнёрства застаецца найважнейшым элементам знешняй палітыкі ЕС. Нашы прапановы ідуць у кірунку далейшага ўмацавання шасці краін-партнёраў, адлюстроўваючы супольна выпрацаваныя прыярытэты і задачы і захоўваючы пры гэтым акцэнт на дасягненні адчувальных, пазітыўных вынікаў для ўсіх грамадзян». Новыя палітычныя мэты сфармуляваныя ў выніку структураваных кансультацый па будучыні Усходняга партнёрства, праведзеных у 2019 годзе з шырокім і інклюзіўным удзелам дзяржаў-членаў, краін-партнёраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, навукоўцаў, дзелавых колаў і фінансавых інстытутаў. У цэлым, па цяперашніх рамках рэалізацыі палітыкі

Усходняга партнёрства існуе шырокі кансэнсус адносна іх трываласці і адчувальных выгад для людзей.

Еўрапейская камісія і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў разлічваюць, што дзяржавы-члены і краіны-партнёры ўхваляць прапанову па стратэгічных мэтах у сувязі з самітам Усходняга партнёрства ў чэрвені 2020 года, што дасць мандат на распрацоўку новага набору адчувальных вынікаў, зыходзячы з бягучых 20 вынікаў да 2020 года.

Прэс-рэліз

Сумеснае камюніке: Палітыка Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года: умацаванне ўстойлівасці — Усходняе партнёрства, якое забяспечвае вынікі для ўсіх

Паведамленне: Палітыка Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года

Навіны

Паглядзець усё