28 лютага ў Бухарэсце Румынія як краіна-старшыня ў Радзе Еўрапейскага cаюза правяла сумесна з Еўрапейскай камісіяй 3-юю сустрэчу па лічбавай эканоміцы міністраў Усходняга партнёрства.
У мерапрыемстве ўзялі удзел міністры ЕС, адказныя за лічбавую эканоміку, і іх калегі з шасці ўсходніх партнёраў ЕС — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны — з мэтай паглыбіць супрацоўніцтва ў лічбавай сферы па ўсім рэгіёне.
Андрус Ансіп, віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі па адзіным лічбавым рынку, напярэдадні мерапрыемства заявіў: «Лічбавая эканоміка – гэта вобласць з яшчэ нераскрытым патэнцыялам; яна неабходная як для ЕС, так і для краін Усходняга партнёрства, каб прыносіць адчувальную карысць грамадзянам. Сёння нашы ўсходнія партнёры зрабілі важны крок у напрамку зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж сваімі краінамі. Гэта адзін з канкрэтных крокаў з рэальным уздзеяннем, але вельмі важна працаваць над кожным аспектам лічбавых тэхналогій, уключаючы патокі дадзеных, бяспеку і ўзгадненне нарматыўных патрабаванняў».
Сустрэча міністраў дала магчымасць разгледзець іншыя ключавыя праблемы ў гэтым сектары. Нядаўна пачатая ініцыятыва EU4Digital будзе спрыяць умацаванню супрацоўніцтва паміж ЕС і яго шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі ў гэтых сферах. Яна дазволіць палепшыць анлайн-паслугі, зменшыць кошты і павялічыць выбар; гарантаваць больш моцную абарону персанальных дадзеных. Ініцыятыва таксама будзе прыцягваць інвестыцыі і стымуляваць гандаль і занятасць. Існуючыя кампаніі будуць расці хутчэй, а стартапы запускацца лягчэй.
Сустрэча міністраў ішла ў працяг сумеснага заангажавання ЕС, яго дзяржаў-членаў і 6 краін-партнёраў, акрэсленага на саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года, прынесці адчувальную карысць для грамадзян рэгіёну на аснове выразнага працоўнага плана выканання 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года ў чатырох прыярытэтных сферах (больш моцная эканоміка, лепшае дзяржаўнае кіраванне, больш моцная ўзаемазвязанасць, больш моцнае грамадства).
У рамках супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі ў рэгіёне ЕС засяроджвае ўвагу на выкарыстанні патэнцыялу, які Парадак дня па стварэнні лічбавага рынку стварае для зацікаўленага бізнесу і грамадзян. Звязванне гэтага рынку з краінамі-суседзямі прынясе карысць усім грамадзянам рэгіёну. ЕС падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ў зніжэнні тарыфаў на роўмінг, скаардынаваным процідзеянні пагрозам кібербяспекі і выкарыстанні патэнцыялу адзінага лічбавага рынку для бізнесу і грамадзян з мэтай пашырэння магчымасцей працаўладкавання ў рэгіёне.
Падтрымка ЕС лічбавай эканомікі ў рамках Усходняга партнёрства