Усходняе партнёрства: спрыянне больш моцнай лічбавай эканоміцы для шасці ўсходніх партнёраў ЕС
Дата: 28/02/19
28 лютага ў Бухарэсце Румынія як краіна-старшыня ў Радзе Еўрапейскага cаюза
правяла сумесна з Еўрапейскай камісіяй 3-юю сустрэчу па лічбавай эканоміцы
міністраў Усходняга партнёрства.
У мерапрыемстве ўзялі удзел
міністры ЕС, адказныя за лічбавую эканоміку, і іх калегі з шасці ўсходніх
партнёраў ЕС — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі
Малдова і Украіны —
з мэтай паглыбіць супрацоўніцтва ў лічбавай сферы па ўсім рэгіёне.
Андрус Ансіп, віцэ-старшыня
Еўрапейскай камісіі па адзіным лічбавым рынку, напярэдадні мерапрыемства
заявіў: «Лічбавая эканоміка – гэта вобласць з яшчэ нераскрытым
патэнцыялам; яна неабходная як для ЕС, так і для краін Усходняга партнёрства,
каб прыносіць адчувальную карысць грамадзянам. Сёння нашы ўсходнія партнёры
зрабілі важны крок у напрамку зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж сваімі
краінамі. Гэта адзін з канкрэтных крокаў з рэальным уздзеяннем, але вельмі
важна працаваць над кожным аспектам лічбавых тэхналогій, уключаючы патокі
дадзеных, бяспеку і ўзгадненне нарматыўных патрабаванняў».
Сустрэча міністраў дала
магчымасць разгледзець іншыя ключавыя праблемы ў гэтым сектары. Нядаўна пачатая
ініцыятыва EU4Digital будзе спрыяць умацаванню супрацоўніцтва паміж ЕС і яго
шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі ў гэтых сферах. Яна дазволіць палепшыць
анлайн-паслугі, зменшыць кошты і павялічыць выбар; гарантаваць больш моцную
абарону персанальных дадзеных. Ініцыятыва таксама будзе прыцягваць інвестыцыі і
стымуляваць гандаль і занятасць. Існуючыя кампаніі будуць расці хутчэй, а
стартапы запускацца лягчэй.
Сустрэча міністраў ішла ў
працяг сумеснага заангажавання ЕС, яго дзяржаў-членаў і 6 краін-партнёраў,
акрэсленага на саміце
Усходняга партнёрства ў лістападзе 2017 года, прынесці
адчувальную карысць для грамадзян рэгіёну на аснове выразнага працоўнага плана
выканання 20
канкрэтных задач на перыяд да 2020 года ў чатырох
прыярытэтных сферах (больш моцная эканоміка, лепшае дзяржаўнае кіраванне, больш
моцная ўзаемазвязанасць, больш моцнае грамадства).
У рамках супрацоўніцтва па развіцці лічбавай эканомікі ў рэгіёне ЕС засяроджвае ўвагу на выкарыстанні патэнцыялу, які Парадак дня па стварэнні лічбавага рынку стварае для зацікаўленага бізнесу і грамадзян. Звязванне гэтага рынку з краінамі-суседзямі прынясе карысць усім грамадзянам рэгіёну. ЕС падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ў зніжэнні тарыфаў на роўмінг, скаардынаваным процідзеянні пагрозам кібербяспекі і выкарыстанні патэнцыялу адзінага лічбавага рынку для бізнесу і грамадзян з мэтай пашырэння магчымасцей працаўладкавання ў рэгіёне.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.