Саміт Усходняга партнёрства пракладае шлях да лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне

  • Дата: 16/12/21
  • Падзяліцца:

15 снежня 2021 года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Рэспублікі Арменія, Азербайджанскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, прадстаўнікі Еўрапейскага саюза і кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў яго краін-членаў сабраліся ў Бруселі на саміт Усходняга партнёрства.

Падчас саміту лідары дзяржаў падрыхтавалі сумесную дэкларацыю, у якой яны пацвердзілі дадзеныя на папярэдніх самітах і ў двухбаковых пагадненнях абавязацельствы і сваю рашучасць выканаць іх. «На гэтым шляху наша амбіцыйная праграма рэформаў і ўзмоцненае супрацоўніцтва застаюцца неабходнымі ўмовамі развіцця і падтрымкі, спрыяючы росквіту і міру, стабільнасці і ўстойлівасці ў рэгіёне, асабліва ва ўмовах пандэміі COVID-19», – гаворыцца ў дэкларацыі.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца важнасць лічбавай трансфармацыі і сур’ёзнасць намераў ЕС у дадзенай вобласці: «Мы будзем імкнуцца паскорыць лічбавую трансфармацыю і павялічыць інвестыцыі ў лічбавую інфраструктуру і электроннае кіраванне. На падставе рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу мы будзем працягваць даследаваць магчымасці стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы і рацыянальнага з эканамічнага пункта гледжання зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж ЕС і Усходнімі партнёрамі».

У дэкларацыі пералічаныя ключавыя вобласці гнуткай лічбавай трансфармацыі і пацверджаныя мэты, якія таксама з’яўляюцца прыярытэтнымі задачамі Усходняга партнёрства пасля 2020 года:

Па-першае, неабходна павышаць надзейнасць інфраструктуры электроннай сувязі, працягваць лічбавізацыю дзяржаўнага кіравання і прыватнага сектара і інвеставаць у прасоўванне лічбавых інавацый і лічбавых навыкаў.

У дэкларацыі таксама ставіцца наступная мэта: 80% хатніх гаспадарак павінны мець доступ да таннага высокахуткаснага інтэрнэту, а 80% дзяржаўных паслуг ва УП павінны быць даступныя анлайн праз платформы інтэраперабільнасці. Сярод іншых мэт – узаемнае прызнанне лічбавых подпісаў паміж чатырма краінамі-партнёрамі і ЕС, а таксама пашырэнне лічбавых магчымасцей аднаго мільёна грамадзян УП дзякуючы стварэнню платформы лічбавай адукацыі.

У дэкларацыі таксама ідзе гаворка пра садзейнічанне выкананню ўмоў Рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) і Рэгіянальнага пагаднення аб спектры (РПС): «Будзе аказана дапамога з выкананнем умоў пагадненняў аб роўмінгу і спектры паміж краінам-партнёрам і пры неабходнасці з ЕС».  Акрамя таго, у дакуменце зазначана, што рознічныя цэны на міжнародны роўмінг будуць істотна зніжаныя, а праца сетак 5G будзе наладжаная дзякуючы ўзгодненаму і каардынаванаму з ЕС падыходу.

У галіне электроннага гандлю дэкларацыя прадугледжвае адчувальны рост колькасці трансгранічных электронных камерцыйных аперацый з ЕС, а таксама стварэнне чатырох транспартных калідораў.

Значныя інвестыцыі будуць накіраваныя на падтрымку высокаэфектыўных лічбавых стартапаў.

Нарэшце, дэкларацыя змяшчае план умацавання кіберустойлівасці і кібербяспекі, а таксама арганізацыйных, нарматыўных і заканадаўчых баз у рэгіёне.

Удзельнікі саміту адзначылі, што з нецярплівасцю чакаюць наступнага саміту Усходняга партнёрства, які пройдзе ў 2023 годзе і стане «першым этапам ацэнкі і разбору таго, як ідзе выкананне новых прыярытэтных задач і мэт».

Саміт УП 2021: сумесная дэкларацыя

Навіны

Паглядзець усё