Саміт Усходняга партнёрства пракладае шлях да лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне
Дата: 16/12/21
15 снежня 2021 года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Рэспублікі Арменія, Азербайджанскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, прадстаўнікі Еўрапейскага саюза і кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў яго краін-членаў сабраліся ў Бруселі на саміт Усходняга партнёрства.
Падчас саміту лідары дзяржаў падрыхтавалі сумесную дэкларацыю, у якой яны пацвердзілі дадзеныя на папярэдніх самітах і ў двухбаковых пагадненнях абавязацельствы і сваю рашучасць выканаць іх. «На гэтым шляху наша амбіцыйная праграма рэформаў і ўзмоцненае супрацоўніцтва застаюцца неабходнымі ўмовамі развіцця і падтрымкі, спрыяючы росквіту і міру, стабільнасці і ўстойлівасці ў рэгіёне, асабліва ва ўмовах пандэміі COVID-19», – гаворыцца ў дэкларацыі.
У дакуменце таксама падкрэсліваецца важнасць лічбавай трансфармацыі і сур’ёзнасць намераў ЕС у дадзенай вобласці: «Мы будзем імкнуцца паскорыць лічбавую трансфармацыю і павялічыць інвестыцыі ў лічбавую інфраструктуру і электроннае кіраванне. На падставе рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу мы будзем працягваць даследаваць магчымасці стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы і рацыянальнага з эканамічнага пункта гледжання зніжэння тарыфаў на роўмінг паміж ЕС і Усходнімі партнёрамі».
У дэкларацыі пералічаныя ключавыя вобласці гнуткай лічбавай трансфармацыі і пацверджаныя мэты, якія таксама з’яўляюцца прыярытэтнымі задачамі Усходняга партнёрства пасля 2020 года:
Па-першае, неабходна павышаць надзейнасць інфраструктуры электроннай сувязі, працягваць лічбавізацыю дзяржаўнага кіравання і прыватнага сектара і інвеставаць у прасоўванне лічбавых інавацый і лічбавых навыкаў.
У дэкларацыі таксама ставіцца наступная мэта: 80% хатніх гаспадарак павінны мець доступ да таннага высокахуткаснага інтэрнэту, а 80% дзяржаўных паслуг ва УП павінны быць даступныя анлайн праз платформы інтэраперабільнасці. Сярод іншых мэт – узаемнае прызнанне лічбавых подпісаў паміж чатырма краінамі-партнёрамі і ЕС, а таксама пашырэнне лічбавых магчымасцей аднаго мільёна грамадзян УП дзякуючы стварэнню платформы лічбавай адукацыі.
У дэкларацыі таксама ідзе гаворка пра садзейнічанне выкананню ўмоў Рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) і Рэгіянальнага пагаднення аб спектры (РПС): «Будзе аказана дапамога з выкананнем умоў пагадненняў аб роўмінгу і спектры паміж краінам-партнёрам і пры неабходнасці з ЕС». Акрамя таго, у дакуменце зазначана, што рознічныя цэны на міжнародны роўмінг будуць істотна зніжаныя, а праца сетак 5G будзе наладжаная дзякуючы ўзгодненаму і каардынаванаму з ЕС падыходу.
У галіне электроннага гандлю дэкларацыя прадугледжвае адчувальны рост колькасці трансгранічных электронных камерцыйных аперацый з ЕС, а таксама стварэнне чатырох транспартных калідораў.
Значныя інвестыцыі будуць накіраваныя на падтрымку высокаэфектыўных лічбавых стартапаў.
Нарэшце, дэкларацыя змяшчае план умацавання кіберустойлівасці і кібербяспекі, а таксама арганізацыйных, нарматыўных і заканадаўчых баз у рэгіёне.
Удзельнікі саміту адзначылі, што з нецярплівасцю чакаюць наступнага саміту Усходняга партнёрства, які пройдзе ў 2023 годзе і стане «першым этапам ацэнкі і разбору таго, як ідзе выкананне новых прыярытэтных задач і мэт».
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.