ЕБРР запускае акселератар для фінансава-тэхналагічных стартапаў

  • Дата: 04/06/20
  • Падзяліцца:

Стартапы з краін Усходняга партнёрства будуць паміж тых, якія атрымаюць карысць ад новага партнёрства паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Startup Wise Guys – вядучага акселератара стартапаў, прадстаўленага ва ўсіх краінах Балтыі.

Кампаніі з рэгіёнаў, на якія распаўсюджваецца дзейнасць ЕБРР і якія працуюць у фінансава-тэхналагічнай галіне, могуць падаць заяўку на распрацаваным спецыяльна для гэтага вэб-сайце на ўдзел у згаданай вышэй праграме-акселератары, якая аб’яднае апошнія фінансавыя тэхналогіі з мэтамі Банка для таго, каб спрыяць развіццю канкурэнтаздольных і ўстойлівых эканомік. Дадзеная праграма накіравана на шырокі спектр задач фінансава-тэхналагічнай сферы, у тым ліку і на рашэнні для падтрымкі мер барацьбы з наступствамі Covid-19.

Кандыдаты, якія пройдуць адбор, не толькі паўдзельнічаюць у пяцімесячнай інтэнсіўнай праграме падрыхтоўкі, аднак таксама змогуць прыцягнуць інвестыцыі да 100 000 еўра ў залежнасці ад ўзроўню сталасці ад Startup Wise Guys, што можа стаць паваротным момантам на шляху здзяйснення прарыву.  Міжнароднай група ментараў падзеліцца сваім вопытам і дасць парады.

Праграма-акселератар у фінансава-тэхналагічнай галіне шукае фінансава-тэхналагічныя стартапы, стартапы ў галіне тэхналогій уласнасці, рэгулятарных і страхавых тэхналогій,  аналітыкі і кібербяспекі і можа прыстасавацца да патрэбнасцей як пачынаючых, так і больш сталых каманд.

Падаць заяўку можна да 28 жніўня.

Праграма стартапаў пройдзе ў сталіцы Літвы Вільнюсе, пачынаючы з кастрычніка. Праграма таксама фінансуецца Фондам тэхнічнай кааперацыі ЕБРР TaiwanBusiness. Дадзеная праграма будзе занімаць поўны працоўны дзень і уключае вочныя і анлайн-модулі.

Калі праграма пройдзе ў Літве, то для падачы заявак на удзел у ёй няма геаграфічных абмежаванняў. Стартапы з усіх рэгіёнаў ЕБРР, у тым ліку і з шасці краін Усходняга партнёрства, запрашаюцца да падачы заявак.  Кандыдаты, якія пройдуць адбор, складуць так званую «Кагорту ЕБРР», якая засяродзіць увагу на распрацоўцы рашэнняў у адпаведнасці з задачамі Банка.

Startup Wise Guys – гэта адзін з вядучых акселератараў, які запусціў 19 праграм-акселератараў з 2012 года і які падтрымліваецца заснавальнікамі з 45 краін і больш за 200 міжнароднымі ментарамі. Ён уваходзіць у 10-ку лепшых еўрапейскіх праграм-акселератараў і з’яўляўся лепшым фондам венчурных інвестыцый ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (ЦУЕ) у 2019 годзе.

Для Startup Wise Guys гэта будзе чацвёртая праграма-акселератар з фокусам на фінансава-тэхналагічнай сферы і першы раз яна будзе арганізавана сумесна з ЕБРР. Для ЕБРР, які актыўна падтрымлівае ўрады ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе з мэтай паляпшэння нарматыўнага асяроддзя ў фінансава-тэхналагічнай сферы, напрыклад, праз стварэнне рэгулятарных пясочніц, дзе можна пратэсціраваць новыя фінансава-тэхналагічныя рашэнні ў існуючым прававым асяроддзі, а таксама праз распрацоўку планаў і ўдзел у іншых палітычных мерапрыемствах, гэтае партнёрства прадстаўляе наступны крок на шляху распрацоўкі фінансава-тэхналагічнай экасістэмы ў рэгіёнах, на якія распаўсюджваецца дзейнасць Банка. «Мы вельмі рады распачаць гэтае новае супрацоўніцтва з Startup Wise Guys для развіцця сферы фінансава-тэхналагічных стартапаў у

рэгіёнах ЕБРР пры падтрымцы Фонда тэхнічнай кааперацыі ЕБРР TaiwanBusiness. Як для банка развіцця прагрэс нашых эканомік – гэта тое, што дазваляе нам ісці наперад, і фінансава-тэхналагічная сфера – гэта захапляльная новая частка нашай працы. Партнёрства з Startup Wise Guys дадае новае вымярэнне нашай працы, якое дазволіць нам пашыраць інавацыйныя тэхналогіі ў нашых рэгіёнах, а таксама спрабаваць дасягнуць найважнейшых стратэгічных мэт ЕБРР», – заявіў  Яцэк Кубаш, намеснік дырэктара ЕБРР, каманда па Рынках мясцовых валют і капіталаў.

Прэс-рэліз ЕБРР

Навіны

Паглядзець усё