Змены на рынку электроннай камерцыі ў 2021 годзе і пасля – інфармацыйнае мерапрыемства EU4Digital у сферы электроннай камерцыі ў падтрымку паспяховага лічбавага перахода прадпрыемстваў Усходніх краін-партнёраў

  • Дата: 21/05/21 па 21/05/21
  • Падзяліцца:

21 мая EU4Digital праводзіць віртуальнае інфармацыйнае мерапрыемства на тэму «Змены ў сферы электроннай камерцыі ў 2021 годзе і пасля: чаго чакаць і да чаго рыхтавацца Усходнім краінам-партнёрам?». 

Пасяджэнне праводзіцца галоўным чынам дзеля таго, каб удзельнікі падрабязней азнаёміліся са зменамі і новымі правіламі дыстанцыйных продажаў, якія ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2021 года і ўваходзяць у Пакет правілаў выплаты ПДВ у сферы электроннай камерцыі, зацверджаны Еўрапейскай камісіяй у 2021 годзе. Акрамя гэтага, некалькі прыкладаў з практыкі прадэманструюць, як зацікаўленыя бакі сферы электроннай камерцыі могуць падрыхтавацца да будучых змен. У прыватнасці, удзельнікі мерапрыемства засяродзяць увагу на наступных тэмах:

  • Тэндэнцыі і фактары, якія фарміруюць асяроддзе электроннай камерцыі ЕС.
  • Пакет правілаў ЕС у сферы электроннай камерцыі, будучыя змены і задачы.
  • Дзеянні, якія павінны ажыццявіць гульцы сферы электроннай камерцыі: да чаго і як рыхтавацца?
  • Прыклады з практыкі для падрыхтоўкі: вопыт EU4Digital і не толькі.

Чаму менавіта зараз важна быць у курсе новых правілаў і падрыхтавацца да змен?

Электронная камерцыя становіцца важнай сферай бізнесу па меры таго, як кампаніі пераходзяць на лічбавыя тэхналогіі, каб прадаваць сваю прадукцыю кліентам, якія ўсё больш схільныя набываць тавары ў сеціве. Новыя правілы ЕС, якія датычацца дыстанцыйных продажаў, уступаюць у сілу з 1 ліпеня 2021 года. Безумоўна, краіны-члены ЕС чакаюць, што гэтых правілаў будуць прытрымлівацца ўсе гандлёвыя партнёры, і ў тым ліку прадпрыемствы па-за межамі ЕС. Змены падразумяваюць, што прадпрыемствы, якія займаюцца дастаўкай пасылак, мытныя і падатковыя органы, электронныя гандлёвыя пляцоўкі і прадаўцы адаптуюць сваю працу такім чынам, каб пазбегнуць цяжкасцей у трансгранічнай электроннай камерцыі, такіх як штрафы, затрымкі паставак і страты.  Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца пра будучыя змены (гл. малюнак ніжэй) і як да іх падрыхтавацца:

  1. Абавязковая электронная мытная дэкларацыя;
  2. Даступны скарочаны набор мытных даных для ўсіх паштовых аператараў з ліпеня 2021 года;
  3. Гарманізаваны ідэнтыфікацыйны дакумент, які злучае ўсе дакументы, што датычацца пасылкі, з яе змесцівам;
  4. Новыя правілы выплаты падаткаў на тавары вартасцю больш за 150 € праз адзіную сістэму імпарту.

Малюнак 1: Агляд змен у сферы электроннай камерцыі ў 2021 годзе

Чакаецца, што мерапрыемства збярэ больш сотні зацікаўленых бакоў сферы электроннай камерцыі з Усходніх краін-партнёраў, і ў тым ліку прадстаўнікоў міністэрстваў, мытных органаў, паштовых аператараў, гандлёвых пляцовак, дзелавых асацыяцый, а таксама Дэлегацый ЕС, членаў працоўнай групы EU4Digital і ўдзельнікаў пілотнага праекта віртуальнага склада.

Каманда EU4Digital возьме на сябе ролю мадэратара сустрэчы, якая будзе будавацца вакол прэзентацый і сесій пытанняў і адказаў. З дакладамі выступяць:

  • Вальтэр Трэзек, старшыня кансультатыўнага камітэта Сусветнага паштовага саюза і намеснік старшыні працоўнай групы па электроннай лагістыцы Еўрапейскай асацыяцыі электроннай камерцыі (Ecommerce Europe);
  • Фларыян Сейкель, генеральны дырэктар Асацыяцыі электроннай камерцыі Германіі;
  • Ян Хіцель, кіраўнік прадпрыемства Joresco і член праўлення  GS1 (Літва);
  • Уладзімір Абрамычаў, кіраўнік аддзела лічбавых стратэгій Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД).

Калі вы жадаеце прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, просім вас зарэгістравацца па спасылцы да 20 мая 2021 года. Пасля запаўнення формы вы атрымаеце запрашэнне ад EU4Digital праз каляндар. Вы зможаце далучыцца да мерапрыемства, націснуўшы на актыўную спасылку.

Дадатковая інфармацыя. Мерапрыемства праводзіцца ў межах серыі сеткавых мерапрыемстваў у сферы электроннай камерцыі. Падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку, каб заўсёды заставацца ў курсе падзей.

Падзеі

Паглядзець усё