Падчас віртуальнага мерапрыемства, якое адбылося 9 чэрвеня, EU4Digital прадставіў пілотны праект трансгранічнага аўтаматызаванага абмену данымі электронных камерцыйных аперацый паміж Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй і Германіяй.
Віртуальная прэзентацыя, якая прайшла адначасова з 10-м семінарам Сеткі электроннага гандлю, сабрала больш за 40 удзельнікаў як з Усходніх краін-партнёраў, так і з Еўрапейскага саюза. Сярод іх былі: прадстаўнікі Дэлегацый ЕС, члены працоўнай групы па пытаннях электроннай камерцыі, спецыялісты ў галіне электроннай камерцыі з EU4Digital і іншыя ўдзельнікі з міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў, дзяржаўных арганізацый, а таксама прыватных кампаній, уключаючы прадстаўнікоў дзяржаўных паштовых аператараў, міністэрстваў, адказных за лічбавы парадак, міжнародных арганізацый па стандартызацыі, і іншыя.
Намесніца кіраўніка групы праекта U4Digital Рута Сальвітэ-Тамасюньене адкрыла мерапрыемства, якое дазволіла ўдзельнікам зразумець, як пілотнае рашэнне для eCommerce ужываецца на практыцы. Мэтай мерапрыемства было паказаць, як праходзіць кожны этап аўтаматызаванага электроннага абмену данымі электронных камерцыйных аперацый паміж крамамі, гандлёвымі пляцоўкамі, службамі дастаўкі і мытнымі камітэтамі з дапамогай эксперыментальнай тэхналогіі віртуальнага склада. Старшыя спецыялісты EU4Digital Вальтэр Трэзек і Уладзімір Каваленка распавялі, як гэты працэс ажыццяўляецца паміж краінамі-ўдзельніцамі пілотнага праекта.
Пілотны праект у галіне eCommerce быў запушчаны ў маі-чэрвені 2021 года, калі МСП з краін-удзельніц выставілі свае тавары на продаж у Германіі і пасля пакупкі аўтаматычна абмяняліся данымі аб таварах са службамі дастаўкі і мытнымі камітэтамі.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікі прэзентацыі аддалі тэхнічным аспектам працэсу, такім як канцэпцыя пілотнага праекта, патрабаванні да даных электронных камерцыйным аперацый для забеспячэння электроннага абмену з ЕС, а таксама галоўным перавагам віртуальнага склада, які дазваляе ажыццяўляць электронны абмен з ЕС і з сеткай Сусветнага паштовага саюза, у якую ўваходзяць 192 краіны.
Акрамя таго, удзельнікі пілотнага праекта паразважалі пра свой вопыт і падкрэслілі значнасць ініцыятывы для развіцця трансгранічнай электроннай камерцыі на больш дробных рынках, такіх як Арменія, Азербайджан і Грузія:
- Прадстаўнік дзяржаўнай гандлёвай пляцоўкі Азербайджана Azexport Айхан Гадашоў звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пілотны праект паказаў, як аўтаматызаваны электронны абмен данымі аб таварах дазваляе павялічыць хуткасць электронных камерцыйных аперацый.
- Сопіо Твалавадзэ з Міністэрства эканомікі і ўстойлівага развіцця падзякавала EU4Digital за тое, што ён дапамог прыцягнуць увагу грамадскасці да пытання трансгранічнай электроннай камерцыі і даў магчымасць атрымаць практычны вопыт у дадзенай галіне.
- Прадстаўнікі двух гандлёвых прадпрыемстваў з Грузіі – RKO и Funduki – падкрэслілі, што МСП з невялікіх краін накшталт Грузіі пілотны праект даў ідэальную магчымасць выйсці на рынак ЕС. Эксперыментальнае рашэнне дазволіла ўсяго ў некалькі пстрычак мышкай выставіць тавары на продаж на сайце eBay у Германіі. Зараз гандлёвыя кампаніі збіраюцца размясціць свае тавары на іншых гандлёвых пляцоўках, каб пашырыць лінейку тавараў для пакупнікоў з ЕС.
- Прадстаўнік дзяржаўнага паштовага аператара Арменіі Карапет Эльчыбекян звярнуў увагу на тое, як аўтаматызаваны электронны абмен данымі аб таварах паскорыў лагістычныя аперацыі і дазволіў хутка дастаўляць тавары пакупнікам, апраўдаўшы іх чаканні.
Удзельнікі пілотнага праекта падзяліліся сваімі станоўчымі ўражаннямі і выказалі зацікаўленасць у далейшым укараненні і маштабаванні рашэння. Па завяршэнні эксперыментальнай фазы праект EU4Digital падрыхтуе рэкамендацыі для рашэння дзвюх асноўных задач: 1) разгортванне і маштабаванне – г. зн., як краіны могуць перайсці ад стадыі тэсціравання да паўнавартаснага выкарыстання віртуальнага склада для правядзення электронных камерцыйных аперацый; і 2) навучанне і паўторнае выкарыстанне – г. зн., як іншыя Усходнія краіны-партнёры могуць скарыстацца перавагамі гэтага пілотнага праекта і ўжыць такое ж самое рашэнне.