Еўрапейская камісія зацвердзіла Беларусь і Літву ў якасці пілотных краін для абмену мытнай інфармацыяй паміж ЕС і УП. Першая працоўная сустрэча eCustoms з прадстаўнікамі зацверджаных пілотных краін адбудзецца 27 лютага ў Вільні, Літва. Арганізатарам мерапрыемства выступае Фонд EU4Digital.
Адна з асноўных мэт сустрэчы — паказаць прадстаўнікам Беларусі і Літвы канцэпцыю пілотнага праекта па электроннай мытні, а таксама асобныя рашэнні для Сістэматычнага электроннага абмену дадзенымі (SEED).
Тэхнічныя эксперты EU4Digital прадставяць агляд зыходных модуляў і кампанентаў SEED, а таксама абмяркуюць з удзельнікамі функцыянальныя магчымасці праграмнага забеспячэння, тыпы дакументаў і набораў дадзеных для абмену ў ходзе пілотнага праекта.
Акрамя таго, экспертная група EU4Digital сумесна з прызначанымі спецыялістамі абмяркуе прававыя аспекты абмену мытнымі дадзенымі паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства. Будуць высветленыя пытанні, якія ўзніклі на этапе краінавага аналізу.
Пілотны праект праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў па пашырэнні электроннага гандлю Фонда EU4Digital .У рамках ініцыятывы EU4Digital, Еўрапейскі саюз падтрымлівае спрашчэнне і гарманізацыю працэдур гандлю ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС шляхам укаранення агульных рамак для электроннай камерцыі, электроннай мытні і электроннай лагістыкі, працы ў кірунку забеспячэння лічбавых транспартных калідораў.