9 кастрычніка Праект EU4Digital правёў віртуальны вучэбны візіт для знаёмства з рашэннем eDelivery. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць удзельнікаў з рашэннем eDelivery, даць ім зразумець яго задачы, каштоўнасць, а таксама растлумачыць, як яно працуе.
Мерапрыемства, праведзенае ў рамках штогадовай Сустрэчы Кіруючага камітэта Ініцыятывы EU4Digital, сабрала больш за 45 удзельнікаў з шасці Усходніх краін-партнёраў, якія працуюць як у дзяржаўных, так і ў прыватных установах. Сярод іх былі афіцыйныя асобы, занятыя ў галіне трансгранічнага Электроннага гандлю, удзельнікі і назіральнікі пілотнага праекта eDelivery , які ажыццяўляецца EU4Digital, а таксама іншыя зацікаўленыя бакі.
Падчас мерапрыемства ў удзельнікаў была магчымасць даведацца аб рашэнні eDelivery непасрэдна ад спецыялістаў у дадзенай галіне, а таксама віртуальна наведаць розныя краіны і арганізацыі са ўсёй Еўропы, у тым ліку CEF Digital, e-CODEX, OpenPeppol і Нарвежскае агенцтва Урада па фінансавым кіраванні.
Наведванне пачалося з прадстаўлення eDelivery Інэс Да Кошты, супрацоўніцы Аддзела кіравання зацікаўленымі групамі Генеральнага Дырэктарата Еўрапейскай камісіі па інфарматыцы (DG DIGIT), якая растлумачыла, якія існуюць паслугі і падтрымка для зацікаўленых асоб. У прэзентацыі было падкрэслена, што калі структурныя элементы была распрацаваны ЕК, то нормы і патрабаванні знаходзяцца ў бясплатным доступе, таксама як і неабходнае праграмнае забеспячэнне.
Наведванне прадоўжылася прадстаўленнем прыклада выкарыстання eDelivery у галіне правасуддзя, а таксама сесіяй аб e-CODEX, якую правялі старшыня пастаяннай працоўнай групы экспертаў Фрэнк Вуд і бізнес-кансультант e-CODEX Хуб Моэлкер. Яны зрабілі агляд таго, як праект e-CODEX забяспечвае трансгранічны абмен лічбавымі данымі паміж судовымі інстанцыямі, пракурорамі і іншымі ўпаўнаважанымі ўстановамі.
Другі прыклад з практыкі датычыўся прыдатнасці eDelivery для ажыццяўлення дзяржаўных закупак і выпісвання электронных рахункаў-фактур. Пасяджэнне правёў менеджар па развіцці бізнесу асацыяцыі OpenPeppol Стывен Грэм. Ён адзначыў, што за мінулы год у Сетцы Peppol было ажыццёўлена больш за 150 мільёнаў дзелавых аперацый, а колькасць яе актыўных карыстальнікаў ужо дасягнула 300 000. Сярод іх удзельнікі пілотнага праекта eDelivery EU4Digital паміж Украінай і Польшчай. Так як усё больш і больш кампаній у свеце пераходзяць да выкарыстання Peppol, прадугледжваецца ўвядзенне дадатковых паслуг і расшырэнне абласцей прымянення Peppol (напрыклад забеспячэнне магчымасці збору даных, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю, праваахоўнымі органамі).
Наведванне завяршылася асвятленнем вопыту Нарвегіі па ўкараненні рашэння Peppol eDelivery у якасці дзяржаўнага стандарту для паслуг, звязаных з дзяржаўнымі закупкамі. З прэзентацыяй выступіла Анна-Ліc Берг, начальнік нарвежскага органа Peppol Нарвежскага агенцтва Урада па фінансавым кіраванні. Гэта прэзентацыя і далейшае абмеркаванне далі ўдзельнікам магчымасць пераняць нарвежскі вопыт укаранення гэтага рашэння.